22 траўня 2019, Серада, 7:14
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

«Баста»: Беззаконне ў Віцебскім каледжы перасягнула ўсе чаканні

12

Студэнтаў абшукваюць і чытаюць асабістую перапіску.

Цяпер усё беззаконне, якое робіцца ў навучальных установах будуць спісваць на бяспеку. Прадказальна, мы пра гэта папярэджвалі. Але тое, што рабілася ўчора ў Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы, перавысіла ўсе чаканні, піша телеграм-канал «Баста».

- Вы што, хочаце, каб тут было як у Стоўбцах? - З гэтымі словамі выкладчыкі зладзілі павальны ператрус навучэнцаў. У студэнтаў, большасць з якіх - непаўналетнія, у вучэбны час даглядалі асабістыя рэчы, кішэні, сумкі і заплечнікі. Чыталі паведамленні ў тэлефонах і вывучалі спісы кантактаў у мэсэнджарах.

Як нам паведамілі чытачы, частка студэнтаў адмовілася падаць свае рэчы для надгляду. Некаторыя бацькі збіраюцца пісаць скаргі на незаконныя дзеянні адміністрацыі ў Міністэрства адукацыі і пракуратуру.