Каталікі адзначаюць Вялікую суботу
- 7,006
У касцёлах адбываецца асвячэнне ежы да велікоднага стала.
Сёння, 20 красавіка, каталікі адзначаюць завяршальны дзень Вялікага тыдня. У Вялікую суботу ў касцёлах адбываецца асвячэнне ежы да велікоднага стала - вуліцы польскіх местаў і вёсак перапаўняюць вернікі з кошыкамі, перадае «Радио Польша».
Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк нагадаў, што Вялікая субота ў каталіцкай царкве - гэта таксама дзень спакою і чакання прыйсця Хрыста.
«Цішыня Вялікай велікоднай суботы - гэта цішыня пакланення Ісусу ў магільні, злучэнне з тым, хто прыйшоў не толькі на зямлю, але таксама спусціўся ў пекла, каб збавіць усіх ад няволі смерці, якая з'яўляецца вынікам нашага граху. У гэты дзень усе вернікі маюць магчымасць аднавіць сваю клятву, дадзеную пры хрышчэнні, і яшчэ раз сказаць Уваскросламу Госпаду «Так» і разам з ім паўстаць у новым жыцці», - адзначыў прымас Польшчы.
У Вялікую суботу каталікі наведваюць магільні Хрыста, усталяваныя ў касцёлах.