8 траўня 2024, Серада, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FAZ: Беззмястоўны саміт Кіма і Пуціна

5
FAZ: Беззмястоўны саміт Кіма і Пуціна
Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Кім была б Паўночная Карэя, калі б у яе не было атамнай зброі?

Невялікай, дрэнна кіраванай краінай на перыферыі сусветнай палітыкі. І гэта з кіраўніком, які прагне ўвагі. Усё гэта паказвае, наколькі высокія шанцы схіліць Кіма Чэн Ына да поўнай адмовы ад ягонай ядзернай праграмы, піша Петэр Штурм для выдання FAZ, (пераклад - DW).

Нават гарантый бяспекі, якія на сустрэчы з Кімам прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ўвёў у гульню ў якасці перадумовы для раззбраення Пхеньяна, было б тут недастаткова. Сэнс саміту ва Уладзівастоку для Пуціна вычэрпваўся тым, каб зноў нагадаць пра сябе як пра ўдзельніка развязання канфлікту на Карэйскім паўвостраве.

У Кіма Чэн Ына ж выйшла параўнальна няшмат. У яго відавочныя праблемы дома. Міжнародныя санкцыі, якія пры наяўнасці адпаведнай палітычнай волі магла б, напрыклад, абыйсці Расея, усё адно не могуць быць знятыя нават фармальна, калі супраць гэтага выступаюць ЗША. Датуль, пакуль Кім не пойдзе на саступкі, паўночныя карэйцы будуць і надалей бедаваць. А калі ён усё ж пагодзіцца саступіць, то Паўночная Карэя цалкам страціць сваё значэнне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках