11 траўня 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Фатыга: Крыжы ў Курапатах не даюць спакою спадчыннікам сталінскіх злачынцаў

8
Ганна Фатыга: Крыжы ў Курапатах не даюць спакою спадчыннікам сталінскіх злачынцаў
Ганна Фатыга

Праяўлены ўладамі страх перад праўдай сведчыць пра тое, што перамога не такая ўжо і далёкая.

Кіраўніца Камітэта бяспекі і абароны Еўрапейскага Парламента, былая міністарка замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга дала каментар для сайта Charter97.org з нагоды знішчэння крыжоў у Курапатах.

- Курапаты гэта асаблівае месца. Гэта месца, дзе спачываюць тысячы беларусаў, палякаў, габрэяў - забітых і пахаваных у братэрскіх магілах сталінскім НКВД. Пра такое страшнае злачынства немагчыма забыцца.

Беларуская дзяржава не ўсталявала ніводнага помніка ў Курапатах. Падручнікі гісторыі маўчаць пра Курапаты.

Аднак памятаюць пра Курапаты тысячы беларускіх патрыётаў. Тыя, хто заклікае захоўваць памяць пра гэтае страшнае злачынства, сутыкаюцца з пакараннямі і рэпрэсіямі.

І толькі пастаўленыя людзьмі крыжы нагадваюць пра ахвяр. Крыжы, якія не даюць спакою спадчыннікам сталінскіх злачынцаў.

Мы, палякі, выдатна памятаем, наколькі складаным і доўгім быў шлях да раскрыцця праўды пра Катынь. Акрамя таго, мы ведаем, што праўда заўсёды перамагае.

А праяўлены ўладамі страх перад праўдай сведчыць пра тое, што перамога не такая ўжо і далёкая.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках