5 траўня 2024, Нядзеля, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША прагаласаваў за спыненне вайсковай кампаніі ў Емене

Кангрэс ЗША прагаласаваў за спыненне вайсковай кампаніі ў Емене

Рэзалюцыя накіраваная прэзідэнту Дональду Трампу.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за спыненне ўдзелу Злучаных Штатаў у грамадзянскай вайне ў Емене. Вашынгтон падтрымлівае там ваенную кампанію, якой кіруе Савудаўская Арабія, паведамляе «Радыё Свабода».

Рэзалюцыя накіравана прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Як адзначаюць амерыканскія СМІ ён накладзе на яе вета.

У Сэнаце рэзалюцыю прынялі ў сакавіку пры падтрымцы сямі рэспубліканцаў. Гэта першы выпадак, калі абедзве палаты Кангрэса прагаласавалі за прымяненне рэзалюцыі аб вайсковых паўнамоцтвах, каб спыніць удзел у замежным ваенным канфлікце.

Колькасць супраціўнікаў удзелу ЗША ў кампаніі ў Емене павялічылася пасля забойства ў кастрычніку 2018 года калумніста газеты The Washington Post Джамаля Хашогі ў консульстве Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле. Апошнія гады журналіст выступаў з рэзкай крытыкай палітыкі Эр-Рыяду.

Амерыканскія і турэцкія спэцслужбы мяркуюць, што Хашогі быў забіты на загаду савудаўскага наследнага прынца Махамеда бін Салмана. Цела журналіста дагэтуль не знойдзена. Улады Савудаўскай Арабіі абвясцілі аб арышце 21 падазраванага ў забойстве Хашогі, аднак адхілілі ўласнае дачыненне да арганізацыі нападу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках