18 траўня 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сабраліся на малітву ў Курапатах (Відэа, онлайн)

7
Беларусы сабраліся на малітву ў Курапатах (Відэа, онлайн)

(Абноўлена) Малітва ва ўрочышчы аб'яднала некалькі дзясяткаў чалавек.

У Курапатах прайшла малітва, якую павінен быў праводзіць Павел Севярынец, але ён быў затрыманы сёння раніцай у Курапатах. Праводзіла малітву жонка Паўла Севярынца Вольга, паведамляе "Белсат".

19.40

Прадстаўнікі Каталіцкай царквы засталіся на хросны ход, падчас якога будуць прасіць прабачэння ў Бога за грэх пагарды да крыжа на беларускай зямлі.

19.39

Малітва скончылася. Арганізатары заявілі, што будуць збірацца ва ўрочышчы кожны дзень а 19:00.

19.33

Удзельнікі акцыі прачыталі малітву «Ойча Наш» і спяваюць беларускі духоўны гімн «Магутны Божа».

19.30

На малітву прыйшлі многія пастаянныя абаронцы Курапатаў, але таксама шмат новых асоб.

19.23

Лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч і абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька прачыталі раздзелы з Псалтыра.

19.15

Адна з прысутных зачытала адзін з раздзелаў з біблейскага Псалтыра. Людзі, якія сабраліся моляцца пра спачын душ нявінна забітых у Курапатах.

Нагадаем, што ўчора ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знішчана і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч у інтэрв'ю Charter97.org заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12.00 на плошчу Свабоды ля Менскага Свята-Духавага Кафедральнага (праваслаўнага) Сабору.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках