19 чэрвеня 2019, Серада, 15:39
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Навошта мы наогул патрэбныя?

20
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА
ФОТА: РАСЦІСЛАЎ ГОРДАН/GORDONUA.COM

Вынікі малітоўнай нядзелі.

Блізу 1000 чалавек (з першапачатковай ацэнкі журналістаў радыё «Свабода») выйшлі ў нядзелю, 7 красавіка, на малітву на плошчу Свабоды да Менскага Свята-Духавага кафедральнага сабору. Выйшлі, нягледзячы на запалохванні і прэвентыўныя арышты Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Максіма Вінярскага, Вольгі Нікалайчык ды іншых лідараў. Выйшлі, нягледзячы на практычна поўную адсутнасць інфармацыі аб акцыі ў незалежных СМІ. Пра набажэнства ў цэнтры Менска напярэдадні паведамілі адзінкі з іх - «Новы час», «Радыё Рацыя» і, вядома, «Хартыя-97».

Мяне здзівіла адсутнасць на малітве за Курапаты многіх палітыкаў, якія называюць сябе апазіцыянерамі і хрысціянамі. У асноўным прыйшлі прадстаўнікі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу (каго не змаглі арыштаваць) і КХП БНФ. Але больш за ўсё ўзрушыла татальнае замоўчванне ў незалежных СМІ абвяшчэння пра набажэнства ля Свята-Духавага сабора.

Сатанінскія дзеянні ўлады абурылі ўсіх. Людзі былі адзіныя ў сваім пратэсце. Гэта было відаць у самым пачатку з сацыяльных сетак і на ўсіх сайтах. Але наступная калектыўная пастанова рэдактараў замоўчваць агульнабеларускую малітву ў цэнтры Менска зламала крохкае адзінства беларусаў, якое нараджалася незалежна ад веравызнання і палітычных прыхільнасцяў.

Не, я не дзіўлюся, калі медыі баяцца паведамляць пра «несанкцыянаваныя» ўладамі (а яны ў нас усе такія) акцыях апазіцыі, хоць гэтая забарона супярэчыць нават лукашэнкаўскай Канстытуцыі. Але не даць інфармацыі пра набажэнства, правядзенне якога не падпадае ні пад які карны закон? Набажэнства за душы людзей, расстраляных у Курапатах?! У дні, калі месца іх пахаванні нішчаць экскаватары, ламаюць устаноўленыя там крыжы і па перыметры усталёўваюць турэмную агароджу?

Што гэта? Абыякавасць? Баязлівасць? Ці праца пад куратарамі з КДБ, якія фармуюць позву многіх незалежных СМІ, пра што публічна распавёў былы рэдактар «Еўрарадыё» Віталь Зыблюк?

Ці магу я вас зразумець? У іншай сітуацыі, магчыма. Самая рэдактарка сайта і з усіх сіл спрабую яго захаваць. Але я перакананая, што кампрамісы могуць мець месца толькі, калі яны не ідуць насуперак з сумленнем і праўдай.

Так, нам усім цяжка працаваць: і ўнутры краіны, і ў выгнанні. Улады выкарыстоўваюць супраць незалежных журналістаў увесь арсенал рэпрэсій: пачынаючы ад забойстваў, арыштаў, закрыцця выданняў і заканчваючы блакаваннямі і фінансавым здушэннем. Так, нас мала, тых, хто выжыў. Але ў гэтай стомнай барацьбе за існаванне мы не павінны забываць пра тое, дзеля чаго, уласна, працуем. Найперш - для данясення праўдзівай інфармацыі да людзей.

І калі мы не ў стане рабіць нават гэтага - навошта мы ўвогуле патрэбныя?

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

***

Калі вам спадабаўся артыкул, Вы можаце падтрымаць сайт Charter97.org наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:

Cпасылка:

https://www.paypal.com/cgi-bin/webscr?cmd=_s-xclick&hosted_button_id=WPS4NY975YGSS&source=url


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com