6 траўня 2024, панядзелак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Багінская - суддзі: Вы для мяне ніхто, я не прызнаю гэты суд

66
Ніна Багінская - суддзі: Вы для мяне ніхто, я не прызнаю гэты суд
Фота: «Радыё Свабода»

72-гадовую актывістку не змаглі асудзіць за «перашкоды будаўнікам» у Курапатах.

Суд Маскоўскага раёна накіраваў на дапрацоўку пратакол на актывістку Ніну Багінскую - яе вызвалілі. Як стала вядома на судзе, у ізалятары часовага ўтрымання яна абвясціла галадоўку і трымала яе з затрымання 5 красавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

Працэс пачаўся пасля абеду 8 красавіка ў судзе Менскага раёна. 72-гадовую актывістку абвінавачвалі ў тым, што яна нібыта замінала будаўнічым працам у Курапатах, калі там знішчалі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу. Гэта вызначылі як «дробнае хуліганства» (арт.17.1 КоАП РБ). Таксама Багінскую абвінавачвалі ў «непадпарадкаванні міліцыі» (арт.23.4 КоАП РБ). Пратакол вярнулі ў РУУС «для выпраўлення недахопаў».

Ніна Багінская адмовілася падняцца, калі з'явіўся суддзя.

«Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд», - заявіла яна.

Суддзя дазволіў Ніне Багінскай удзельнічаць у працэсе седзячы. Яна адмовілася даваць паказанні.

«Не ўважаю гэты суд за справядлівы, - дадала Багінская. - Я Канстытуцыю не парушаю».

Яна адвярнулася ад суддзі, сказаўшы, што не хоча слухаць.

НІНА БАГІНСКАЯ Ў СУДЗЕ
ФОТА: АЛЕНА ТАНКАЧОВА
НІНА БАГІНСКАЯ Ў СУДЗЕ
Фота: Vanya Mironchik

Нагадаем, 5 красавіка падчас абароны народнага мемарыялы ў Курапатах былі арыштаваныя менскім АМАПам з ужываннем сілы Ніна Багінская і Павел Севярынец.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках