24 траўня 2024, Пятніца, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы патрабуюць вярнуць візы на закупы для беларусаў

9
У Польшчы патрабуюць вярнуць візы на закупы для беларусаў

Пад ініцыятывай дэпутата падпісаліся бізнэсмэны.

За вяртанне візаў для беларусаў на закупы падпісалася больш за тысячу прадстаўнікоў малога бізнэсу. Падняў гэтае пытанне дэпутат Сейма ад апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Роберт Тышкевіч. Подпісы пад петыцыяй збіралі сярод прадстаўнікоў дробнага і сярэдняга бізнэсу. Ініцыятыву падтрымалі многія гандляры рынку ў Беластоку, на якім любяць закупляцца беларусы. Як піша polsha24, з пачатку года таваразварот на рынку ўпаў на 70%.

Нагадаем, візы на закупы Польшча скасавала з 2 студзеня 2019 года. Такую візу было прасцей за ўсё атрымаць: дастаткова звярнуцца ў візавы цэнтр або консульства са стандартнымі наборам дакументаў і заявай пра намер рабіць набыткі ў Польшчы ці з пацвярджэннем папярэдніх пакупак.

Замест гэтай візы беларусам прапанавалі адкрываць звычайныя турыстычныя візы. У амбасадзе Польшчы ў Менску тлумачылі, што гэтыя змены звязаныя з бюракратычнымі пытаннямі ўнутры зоны Шэнгену.

Роберт Тышкевіч – дэпутат, вядомы ў Польшчы сваёй актыўнасцю, асабліва ў дачыненні да праблемаў памежжа. У 2014 годзе штотыднёвік Polityka уключыў яго ў дзясятку дэпутатаў, якія лепш за ўсё выявілі сябе ў пытаннях вонкавай палітыкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках