19 траўня 2024, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cаліст «Сяброў» трапіў у базу «міратворцаў»

21
Cаліст «Сяброў» трапіў у базу «міратворцаў»
ФОТА - INFORMNAPALM.ORG
Сяргей Герасімаў

Заслужаны артыст Беларусі пяць гадоў выступае ў «ДНР» і «ЛНР»

Саліст гурту «Сябры» Сяргей Герасімаў на працягу апошніх пяці гадоў асабіста прыязджае з забаўляльнай праграмай у акупаваныя Луганск, Алчэўск і Кіраўск і выступае перад расейскімі баевікамі, паведамляе «Белсат» са спасылкай на «InformNapalm».

8 траўня Цэнтр «Міратворац» уключыў Сяргея Герасімава ў базу звестак «Чысцец» за «парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на акупаваную расейска-тэрарыстычнымі бандыцкімі фармаваннямі тэрыторыю Украіны» і «свядомы ўдзел у антыўкраінскіх прапагандысцкіх імпрэзах».

Сяргей Герасімаў гастралюе па Данбасе з 2014 года. У 2015 годзе ён выступаў у захопленым Алчэўску перад баевікамі бандфармавання «Призрак».

Выправы на акупаваны Данбас музыка ладзіць разам з расейскім акторам Сяргеем Махавіковым , які, паводле звестак «Міратворца», фінансава дапамагае баевікам.

СЯРГЕЙ ГЕРАСІМАЎ РАЗАМ З СЯРГЕЕМ МАХАВІКОВЫМ (ЛЕВАРУЧ). ФОТА – INFORMNAPALM.ORG

У 2016 годзе атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Кіраўску ад акупацыйных уладаў гораду.

Сяргей Герасімаў нарадзіўся у 1961-м у Маскоўскай вобласці ў сям’і прафесійных артыстаў вайсковых ансамбляў. Жыве ў Менску. Грае на акустычнай гітары і скрыпцы, саліст вакальна-інструментальнага ансамблю «Сябры». Заслужаны артыст Беларусі. Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках