4 траўня 2024, Субота, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ў Менску будуць і не будуць ставіць «Табакеркі»

9
Дзе ў Менску будуць і не будуць ставіць «Табакеркі»
АРХІЎНАЕ ФОТА NEWGRODNO.BY

Гарадскія ўлады ўзгаднілі ўмовы размяшчэння тытунёвых кіёскаў у сталіцы.

«Табакеркі» па ўсёй краіне ўсталёўвае падкантрольная бізнэсоўцу Аляксею Алексіну кампанія «Энэргія-ОІЛ», якая рэалізуе інвестпраект для стварэння недзяржаўнай сеткі гандлю тытунёвымі вырабамі. У рэгіёнах працэс ідзе яшчэ з канца 2018 года.

Для сталіцы ж пытанне вяртання кіёскаў на вуліцы дастаткова балючае. Але ўказ ёсць указ. Таму Менгарвыканкам хоць і пайшоў на ўстаноўку шапікаў, але выставіў «Энэрга-ОІЛ» некалькі ўмоў. Па-першае, частка кіёскаў у сталіцы павінна быць выкананая ў іншым, больш прэзентабельным дызайне. Па-другое, яны павінны ўсталёўвацца з захаваннем шэрагу патрабаванняў. Якіх менавіта - realty.tut.by распавялі ў Менгарвыканкаме.

Па-першае, кіёскі «Табакерка» забаронена размяшчаць ўнутры гарадскога ядра, межы якога праходзяць па Талстога, Машэрава, Казлова, Захарава і Аранскай.

Па-другое, у цэнтральнай зоне (у межах другога кола) дазваляецца ўсталёўваць толькі «Табакеркі» ў распрацаваным адмыслова для Менска больш прэзентабельным дызайне, а таксама ў комплексе з падстрэшкам на прыпынку. Ва ўсім астатнім горадзе - у дызайне двух тыпаў (уключаючы вышэйзгаданы), а таксама ў комплексе з падстрэшкам на прыпынку.

Па-трэцяе, «Табакеркі» ва ўсім Менску забаронена ўсталёўваць на тэрыторыях, прылеглых да магістральных вуліц, устаноў аховы здароўя, адукацыі, паркаў і сквераў. Акрамя таго, нельга размяшчаць гэтыя кіёскі на прыпынках з вялікім трафікам руху. Як бачым, тут Менгарвыканкам улічыў памылкі рэгіёнаў, дзе шапікі «Энэргія-ОІЛ» ўсплывалі нават каля школ і бальніц.

Усталёўваць у Менску «Табакеркі» неўзабаве пачнуць.

Нагадаем, пад «Табакеркі» ўлады абавязаныя без аўкцыёну выдаць у арэнду інвестару зямельныя надзелы для будаўніцтва і абслугоўвання гандлёвых аб'ектаў. Гэта кіёскі, крамы, павільёны і неізаляваныя пункты, у якіх не менш за 80% тавару - тытунёвыя вырабы.

У Менску да канца 2019 года павінна быць выдадзена 500 надзелаў пад тытунёвыя пункты «Энэргія-ОІЛ». Па краіне - 2500 надзелаў. Закончаць стварэнне недзяржаўнай сеткі гандлю тытунёвымі вырабамі плануюць да канца 2020 года. Вось так выглядаюць «Табакеркі» ў рэгіёнах.

Як паведамлялі раней у «Энэрга-ОІЛ», «у кампаніі не маюць магчымасці абмяркоўваць інвестпраект з вонкавымі крыніцамі». Прычына ў тым, што інфармацыя пра яго - для службовага карыстання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках