4 траўня 2024, Субота, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне WADA пра расейскі допінг уваходзіць у новую фазу

2
Расследаванне WADA пра расейскі допінг уваходзіць у новую фазу

Першае гучная антыдопінгавая справа можа быць заведзеная ўжо цягам некалькіх тыдняў.

Першая справа на падставе звестак, атрыманых Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі (МАЛ), відавочна можа быць распачаьтая "цягам некалькіх тыдняў". Пра гэта кіраўнік аддзела расследаванняў пры Сусветным антыдопінгавым агенцтве (WADA) Гюнтэр Юнгер (Günter Younger) заявіў у чацвер, 16 траўня, у канадскім Манрэалі.

Ягоныя словы падае выданне Insidethegames, якое спецыялізуецца на спартыўнай тэматыцы.

Юнгер паведаміў Радзе дырэктараў WADA, што працэс падрыхтоўкі "шэрагу сур'ёзных спраў" ужо запушчаны, расследаванне ў іх можа быць закончанае ў апошнім квартале гэтага года.

Звыш 2 тысяч проб

Са слоў спартыўнага функцыянера, параўноўванне матэрыялаў з базы маскоўскай лабараторнай сістэмы управы інфармацыі (LIMS), перададзенай канфідэнцыйнай крыніцай, і звестак, атрыманых з Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі ў студзені, прадэманстравала "высокую ступень" адпаведнасці.

Каманда ў складзе пяці экспэртаў WADA блізу двух тыдняў таму атрымала доступ да больш як 2 тысяч узораў проб з МАЛ і выняла іх з лабараторыі. "WADA пацвярджае, што каманда ў складзе пяці спецыялістаў паспяхова выняла з лабараторыі 2262 пробы, яны падзеленыя на ўзоры А і В і ўтрымліваюцца ў 4524 ёмістасцях", - гаварылася ў справаздачы агенцтва.

Аналіз звестак праводзіцца ў акрэдытаванай WADA лабараторыі за межамі Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках