11 траўня 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрмін заканчэння «Паўночнага струменю-2» перанесены

3
Тэрмін заканчэння «Паўночнага струменю-2» перанесены

Заканчэнне будаўніцтва газаправода запланаванае на другую палову 2020 года.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе аператара праекта, кампаніі Nord Stream 2 AG, апублікаваным Энэргетычным агенцтвам Даніі, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Заяўку на пракладку трубаправода трэцяга маршруту паўднёвей за дацкую выспу Барнхольм Nord Stream 2 падала дацкім органам 15 красавіка. Грамадскія слуханні ў Даніі аб трэцім маршруце газаправода пройдуць 19 чэрвеня.

"Дазволы былі выдадзеныя ў Швэцыі, Нямеччыне, Фінляндыі і Расеі. Будаўнічыя падрыхтоўчыя працы на сушы і на моры пачаліся ў 2018 годзе ва ўсіх чатырох вышэйзгаданых краінах, і пракладка трубаправода цяпер прадаўжаецца ў нямецкіх, швэдскіх і фінскіх водах. Плануецца, што сістэма трубаправода будзе закончаная і гатовая да транспартавання газу цягам другой паловы 2020 года", - гаворыцца ў дакладзе, прыкладзеным да заяўкі.

Спачатку Nord Stream 2 AG планавала закончыць будаўніцтва двух нітак газаправода да канца 2019 года. У канцы красавіка "Газпрам" казаў аб планах скончыць будаўніцтва двух нітак у 2019 годзе.

Раней Энэргетычнае агенцтва Даніі папрасіла ў аператара праекта газаправода "Паўночны струмень-2" дадатковую экалагічную ацэнку асноўнага маршруту руху газаправода, на поўдзень ад выспы Барнхольм.

У Nord Stream 2 AG, аператары газаправода "Паўночны струмень-2", прызналі, што гэтыя дзеянні Даніі могуць адтэрмінаваць заканчэнне праекта.

У Даніі кажуць, што аналіз экалагічнага ўздзеяння маршруту праекта газаправода "Паўночны струмень-2" можа доўжыцца некалькі месяцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках