4 траўня 2024, Субота, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі ў Літве адмаўляюцца працаваць за 400 еўраў за месяц

8
Школьнікі ў Літве адмаўляюцца працаваць за 400 еўраў за месяц

Нават з магчымасцю бясплатна адпачыць на моры.

Да лета на літоўскім ўзмор'і шукаюць работнікаў. І часцей за ўсё на такія вакансіі адгукаецца моладзь - старшакласнікі і студэнты. Наймальнікі рознымі спосабамі залучаюць моладзь, але на вакансіі з мінімальным заробкам 400 еўраў мала хто адгукаецца, піша gazetaby.com.

Хостэл Hostel el Nido на Куршскай касе ў Нідзе ў пошуках адміністратараў, прыбіральшчыц і пакаёвак. Заробак, які там абяцаюць - ад 350 да 750 еўраў «на рукі» ў залежнасці ад пасады і стаўкі. Акрамя таго, работнікам прапануюць бясплатнае жыллё і дадатковыя паслугі. Патрабаванні да сушукальнікаў - «камунікабельнасць і адказнасць», а астатняму - лёгка навучыцца, распавяла дырэктарка хостэла Вікторыя Скрыдайлайтэ-Сужаделенэ.

Выратавальная служба ў Нерынзе шукае ратавальнікаў для працы на пляжах. Прапанаваны заробак - 550 еўраў «на рукі», а таксама бясплатнае жыллё на ўвесь час працы з графікам «два праз два».

Тэраса Gangster Grill ў Швэнтоі шукае афіцыянтаў, бармэнаў і памочнікаў кухні. Са слоў дырэктаркі ўстановы Караліны Аўгустаўскайтэ, заробак залежыць толькі ад навыкаў і намаганняў - ад трох еўраў за гадзіну да «ў некалькі разоў больш». Яна распавяла, што працай актыўна цікавяцца школьнікі і студэнты.

Многія школьнікі працуюць на літоўскім ўзмор'і, але большасць кампаній шукае паўналетніх. Хоць афіцыйна працаваць у Літве можна з 14 гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках