4 траўня 2024, Субота, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы выйшаў скандальны фільм аб праблеме педафіліі ў Касцёле

У Польшчы выйшаў скандальны фільм аб праблеме педафіліі ў Касцёле

Польскія медыя пра фільм «Толькі нікому не кажы» і яго героях.

Агляд прэсы падрыхтавала ўкраінская служба «Польскага радыё».

Часопіс «Wprost» публікуе інтэрв'ю з аўтарам дакументальнай стужкі, а «Gazeta Wyborcza» піша пра фігуру святара Францішка Цыбулі, які быў таемным супрацоўнікам Службы бяспекі.

«Гэты фільм разбіў мяне эмацыйна», - прызнаецца ў інтэрв'ю са штотыднёвікам «Wprost» аўтар дакументальнага фільма «Толькі нікому не кажы», польскі журналіст Томаш Сякельскі.

Фільм прысвечаны праблеме педафіліі ў польскай Царкве, яго героі - гэта ахвяры святароў-педафілаў, якія распавядаюць аб несправядлівасці, якую з імі ўчынілі служкі Бога, а таксама самі святары, якія прызнаюцца ў сваіх злачынствах.

Святароў запісалі схаванай камерай, большасць ахвяр паказалі свае твары.

«Ахвяры педафіліі, якія са мной размаўлялі, казалі, што пасля таго, як яны распавялі пра сваю гісторыю, адчулі палёгку», - кажа Томаш Сякельскі. Журналіст кажа, што пасля таго, як ён скончыў працу над фільмам (варта сказаць, што сродкі сабраныя на краўдфандынгавай аснове), заракаўся, што больш не будзе чапаць гэтую тэму - настолькі цяжкія эмоцыі яе суправаджалі. Але цяпер Сякельскі атрымлівае тысячы лістоў ад іншых ахвяраў святароў, і паступова змяняе меркаванне.

У размове са штотыднёвікам журналіст адзначае, што ахвяры педафілаў у сутанах не ведалі нават, дзе шукаць справядлівасці і дапамогі, а польскі Касцёл «хаваў і хавае смецце пад дыван».

«Я не ведаю, колькі часу павінна прайсці, каб гэта змянілася, але для самой Царквы было б лепш, каб разлічыцца са сваімі грахамі як мага хутчэй».

Выданне «Gazeta Wyborcza» піша пра аднаго з «герояў» фільма Сякельскага - святара Францішка Цыбулю, які быў спаведнікам Леха Валенсы, і, як выявілася, супрацоўнікам камуністычных спецслужбаў.

«Аб сексуальным выкарыстанні непаўналетніх Цыбулям распавядае адна з ягоных ахвяр, сёння - дарослы чалавек, У 1990-я гады ён быў 12-гадовым хлопчыкам, а Цыбуля ўважаўся за аднаго з самых уплывовых людзей у Польшчы», - піша выданне.

Газета распавядае, кім быў Францішак Цыбуля і як дайшоў да пазіцыі, якую меў падчас прэзідэнцтва Леха Валенсы. «Палітычны ўплыў святара Цыбулі ўзмацніла цікавасць СМІ да гэтай постаці. Выявілася, што гэтая фігура ёсць у спісе тайных супрацоўнікаў спецслужбаў ПНР. Ягоную тэчку, праўда, знішчылі, але здолелі ўстанавіць, што ў 1969-90 гадах ён супрацоўнічаў з СБ пад псеўданімам «Франак». Супрацоўніцтва з СБ Цыбуля пачаў у 1969 годзе, калі Лех Валенса ажаніўся, а перад жаніцьбай тагачасны электрык Гданьскай суднаверфі абраў сваім спавядальнікам менавіта святара Францішка Цыбулю. Сваё супрацоўніцтва з камуністычнымі спецслужбамі святар адмаўляў да канца, да смерці ў лютым 2019 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках