4 траўня 2024, Субота, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер з Менска: Дамо бой бюракратам!

5
Пенсіянер з Менска: Дамо бой бюракратам!

Зайдзіце ў кабінеты работнікаў энэргетыкі - паперы ляжаць пад сталамі, нагамі, на шафах.

1 верасня 2018 года па БТ паказалі сям'ю - муж, жонка, трое дзяцей жывуць у XXI стагоддзі без святла. І гэта ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласці. Не могуць, выяўляецца, падключыць! Вось гэта і ёсць характарыстыка нашых безадказных бюракратаў, піша пенсіянер з Менска А. Хруцкі для сайта «Свободные новости».

Мне асабіста было вельмі крыўдна на гэта глядзець, таму што яшчэ ў 1964 годзе я быў адказным у рэспубліцы за электрыфікацыю ўсіх паселішчаў, дзе больш за 10 дамоў. У мяне дагэтуль (а мне ўжо за 85) стаяць перад вачыма слёзы радасці людзей, калі ўключалі святло ў пасёлку.

А ўсяго толькі трэба было, як раней у СССР, якому-небудзь памочніку прэзідэнта даць каманду адключыць святло кіраўніку адміністрацыі Пухавіцкага раёна датуль, пакуль сям'і з трыма дзецьмі яго не падключаць.

Калісьці я прачытаў артыкул аб Мінэнэрга. Згодны з аўтарам: міністэрскім чыноўнікам не да нас, простых людзей, як, зрэшты, і да ўсіх энэргетыкаў краіны. Прызначылі новага міністра, але сур'ёзных пастаноў аб многіх праблемах не прымаецца. Вось, скажам, прыйшоў бы міністр ды пастаяў бы паўдня разам з калегамі, пакуль не падпішуць акт аб гатоўнасці да зімы. Але падрыхтоўка да зімы ўважаецца за ўнутраную справу прадпрыемства. А вось тэхніка бяспекі - гэта так. Каб сябе загрузіць, увялі ў практыку раз на год у энэргетыкаў прымаць іспыт па ТБ. Бо на аўтадарогах парушэнняў ПДР больш, чым у энэргетыцы, дык там ўвялі праверку тэхнічнага стану аўтатранспартных сродкаў... Як было б добра: прыйшоў прадстаўнік энэрганагляду, праверыў адпаведнасць электрасхемы праектнай дакументацыі. Даў заўвагі... Але на гэта ў іх не стае розуму.

Шмат размоў ідзе пра АСКУЭ. Выдаткавана шмат сродкаў, а толку ніякага. Сёння можна паказанні ўсіх электралічыльнікаў вывесці на пульт энэргазбыту (разліковага цэнтра). Мной такія электралічыльнікі былі распрацаваныя і ўкаранёныя ў Расеі. Для эксперыменту паставілі іх у Маскве і Хімках у 100 дамах і вывелі паказанні на пульт. У 50 кватэрах знялі паказанні ўвечары, а потым раніцай. Вызначылі, хто займаецца крадзяжом, і наступным вечарам накрылі іх на месцы злачынства.

Пра гэта 15 гадоў таму назад я далажыў нашаму міністру энэргетыкі ў яго на прыёме. Як толькі ўтварылася міністэрства, я перадаў у тэхуправу некалькі перадавых метадаў укаранення АСКУЭ. Але праблема ранейшая: няма выразнай сістэмы кантролю за эканомным расходаваннем электраэнэргіі. У СССР раз, а то і два разы на год правяралі тэхдакументацыю электразабеспячэння прадпрыемства. Выяўлялі, да прыкладу, чаму стаіць электрарухавік 100 кВт, а можна паставіць 20 кВт.

Сорамна глядзець, як сёння ў сельскай мясцовасці пачалі вешаць на слупах скрыні з электралічыльнікамі. А зайдзіце ў кабінеты работнікаў энэргазбыту, энэрганагляду і іншых службаў - паперы ляжаць пад сталамі, нагамі, на шафах... Звёны аднаго ланцуга.

Вось яшчэ прыклад стаўлення кіраўніцтва міністэрства да асобага аддзела энэргетыкаў. Ідзе справаздачны сход асацыяцыі «Аднаўляльная энэргетыка». У якасці гасцей намеснік міністра энэргетыкі і два дэпутаты парламента. Сабраліся энтузіясты, улюбёныя ў сваю спецыяльнасць - энэргетыку. Запрошаныя чыноўнікі паслухалі справаздачны даклад, сабраліся і сышлі. Ім не цікава, пра што будуць гаварыць людзі асобага аддзела! Дэпутаты - зразумела, ім для формы, а не для справы. У іх галоўнае, як і было раней: высокі аклад, іншагароднім - застацца ў Менску, а менчукам - знайсці потым працу добрую. А вось намеснік міністра... Глядзець і слухаць нас, энэргетыкаў, пра што мы гаворым, як жывем, не хочацца. Вось што значыць прызначыць на пасаду чыноўніка, які скончыў машынабудаўнічы інстытут не па профільнай спецыяльнасці.

Яшчэ ў 1975 годзе я выступаў на нарадзе ў прэзідыуме АН СССР, дзе вызначылі, што трэба выкарыстоўваць электраэнэргію больш энэргічна ў сельскай мясцовасці. Я прапаноўваў укараняць напружанне 660В, а не 380В, што дасць вялікую эканомію. Яшчэ ў 50-х гадах я ўдзельнічаў у практычным укараненні гэтых самых 660В у вугальнай і металургічнай прамысловасці. Наш Салігорск і цяпер працуе на 660В. Пра гэта я таксама далажыў нашаму кіраўніцтву, але...

Прапаную стварыць грамадскую раду энэргетыкаў. Завадатарамі ў гэтым пытанні павінны стаць галоўныя энэргетыкі заводаў-гігантаў, а запрасіць туды трэба найстарэйшых спецыялістаў. І тады мы дамо бой бюракратам!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках