11 траўня 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SSJ100, што згарэў у Шарамеццева, заходзіў на пасадку з невыпушчынымі закрылкамі і перагрузкай

24
SSJ100, што згарэў у Шарамеццева, заходзіў на пасадку з невыпушчынымі закрылкамі і перагрузкай

Самалёт SSJ 100 заходзіў на пасадку без перавышэння хуткасці, але з перагрузкай у 1,6 тоны.

Пра гэта гаворыцца ў дакуменце Расавіяцыі, з якім азнаёмілася РІА «Новости».

У самалёта, вынікае з дакумента, насуперак інструкцыі не былі выпушчаныя закрылкі. Таксама, як высветліла Расавіяцыя, камандзір SSJ 100 пры заходзе на пасадку «актыўна тузаў» ручку кіравання самалётам, адхіляючы нос уверх-уніз.

Сігнал аб узгаранні на борце SSJ 100, гаворыцца ў дакуменце Расавіяцыі, спрацаваў за чатыры секунды да прыпынку самалёта - у 15.30.34.

«Першае прымяненне сістэм пажаратушэння» пачалося а 15.30.58, прычым рухавікі працавалі як мінімум яшчэ сем секунд - да спынення запісу параметрычнага самапісца.

Самалёт SSJ 100 вярнуўся ў аэрапорт Шарамеццева неўзабаве пасля вылету ў Мурманск. Паліва самалёт не выпрацоўваў. Можна меркаваць, што перагрузка ў 1,6 тоны - гэта паліва.

Пры расследаванні катастрофы самалёта разглядаюцца розныя версіі, уключаючы недахопы канструкцыі SSJ 100, няслушныя дзеянні экіпажа і неспрыяльныя ўмовы надвор'я (паведамлялася, што ў самалёт ударыла маланка).

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках