8 траўня 2024, Серада, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўравізія 2019: хто выступіць у фінале акрамя ўдзельнікаў

1
Еўравізія 2019: хто выступіць у фінале акрамя ўдзельнікаў
Источник: gazeta.pl

У гранд-фінале конкурсу, 18 траўня, выступяць 26 прадстаўнікоў краін-удзельніц.

Міжнародны песенны конкурс Еўравізія 2019 пераваліў за экватар. 16 траўня ў Ізраілі адбыўся другі паўфінал, на якім журы і гледачы вызначылі яшчэ адну дзясятку фіналістаў. Такім чынам з першага паўфіналу і другога паўфіналу ў фінал выйшлі 20 прадстаўнікоў краін-удзельніц. У фінале конкурсу да іх на сцэне далучацца прадстаўнікі краін так званай Вялікай пяцёркі і ўдзельнікі ад краіны-пераможцы мінулага года - Ізраіля, паведамляе nv.ua.

Таксама пасля другога паўфіналу паводле вынікаў прэс-канферэнцыі вызначыўся парадак выхаду на сцэну прадстаўнікоў краін-удзельніц. Акрамя выступленняў канкурсантаў у фінале гледачоў чакае некалькі вялікіх сюрпрызаў. У гранд-фінале сваю новую песню Nana Banana выканае пераможца Еўравізіі 2018 Нета Барзілай. Таксама на сцэне ў Тэль-Авіве выступіць яшчэ адна ізраільская пераможца Еўравізіі 1979 Галі Атары з песняй Hallelujah.

Паднімецца на сцэну Еўравізіі 2019 і прадстаўнік Украіны. Ім стане Верка Сярдзючка, сцэнічны вобраз украінскага артыста і сябра журы нацыянальнага адбору на Еўравізію Андрэя Данілкі. Пацешна, на сцэне ён выканае не сваю песню, а кавер на кампазіцыю Toy Неты Барзілай.

У гранд-фінале запланаваныя выступы яшчэ некалькіх удзельнікаў Еўравізіі мінулых гадоў. Гэта Элен Фурэйра, леташняя прадстаўніца Кіпра, якая ў сваю чаргу прадставіць кавер на песню Веркі Сярдзючкі Lasha Tumbai, і аўстрыйская дрэг-квін Канчыта Вурст, пераможца Еўравізіі 2014, якая прадставіць кавер на Heroes шведа Монса Сельмерлева - пераможцы Еўравізіі 2015.

Але галоўнай зоркай гасцей гранд-фіналу стане Мадонна. Каралева поп-музыкі выканае ў Тэль-Авіве дзве песні. Гэта будуць хіты 1989 года Like A Prayer і прэм'ера песні Future з будучага альбому.

Еўравізія 2019: відэа ўдзельнікаў фіналу

Удзельнікі пазначаны ў парадку выхаду на сцэну.

1. Мальта: Мікеле Пачэ - Chameleon

2. Албанія: Ёніда Малічы - Ktheju tokë

3. Чэхія: Lake Malawi - Friend of a Friend

4. Нямеччына: S! sters - Sister

5. Расея: Сяргей Лазараў - Scream

6. Данія: Leonora - Love Is Forever

7. Сан-Марына: Серхат - Say Na Na Na

8. Паўночная Македонія: Тамара Тадэўска - Proud

9. Швецыя: Джон Лундвік - Too Late for Love

10. Славенія: Зала Краль і Гашпер Шантл - Sebi

11. Кіпр: Тамта - Replay

12. Нідэрланды: Дункан Лоўрэнс - Arcade

13. Грэцыя: Кацярына Дуска - Better Love

14. Ізраіль: Кобі Марымі - Home

15. Нарвегія: KEiiNO - Spirit in the Sky

16. Вялікабрытанія: Майкл Райс - Bigger Than Us

17. Ісландыя: Hatari - Hatrið mun sigra

18. Эстонія: Віктар Крон - Storm

19. Беларусь: Зена - Like It

20. Азербайджан: Чынгіз -Truth

21. Францыя: Білан Асані - Roi

22. Італія: Мамуд - Soldi

23. Сербія: Невена Бажовіч - Круна

24. Швейцарыя: Лука Хені - She Got Me

25. Аўстралія: Кейт Мілер-Хайдке - Zero Gravity

26. Гішпанія: Miki - La venda

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках