19 траўня 2024, Нядзеля, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Беларусі на інаўгурацыю Зяленскага прыедзе віцэ-прэм'ер?

20
Ад Беларусі на інаўгурацыю Зяленскага прыедзе віцэ-прэм'ер?
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

На інаўгурацыю новаабранага прэзідэнта Украіны чакаюць прадстаўнікоў блізу 60 краін.

На інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага маюць намер прысутнічаць прадстаўнікі блізу 60 дзяржаў. Гэта вынікае з паведамлення ў Twitter 18 траўня прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Украіны Кацярыны Зелянко, піша gordonua.com.

"На цырымоніі інаўгурацыя чакаем пяць прэзідэнтаў: Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грузіі, Вугоршчыны; віцэ-прэзідэнта Турцыі, прэм'ер-міністра Малдовы, кіраўніка парламента Азербайджана; чатырох віцэ-прэм'ераў: Беларусі, Румыніі, Славакіі, Балгарыі; чатырох міністраў: ад ЗША - энэргетыкі, ад Канады - абароны, ад Францыі - у пытаннях Еўропы, ад Польшчы - кіраўніка МЗС. Плюс больш за 40 іншых высокіх прадстаўнікоў", - напісала яна.

Нагадаем, 21 красавіка ва Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. Паводле канчатковых вынікаў, новым прэзідэнтам Украіны стаў Зяленскі, які набраў 73,22% галасоў. Дзейны прэзідэнт Украіны Парашэнка атрымаў 24,45% галасоў выбарцаў.

Вярхоўная Рада прызначыла інаўгурацыю Зяленскага на 20 траўня.

Еўразвяз на цырымоніі будзе прадстаўляць віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Марош Шэфчовіч.

Расею на інаўгурацыю не запрашалі, адзначылі ў МЗС Украіны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках