18 красавiка 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З расейскага «Коммерсанта» можа сысці цэлы аддзел

2
З расейскага «Коммерсанта» можа сысці цэлы аддзел

Журналісты звальняюцца ў знак салідарнасці з калегамі, якія раскрытыкавалі ўладальніка.

У Расеі спецкарэспандэнт «Коммерсанта» Іван Сафронаў і намеснік рэдактара аддзела палітыкі гэтага ж выдання Максім Іваноў з 21 сакавіка звальняюцца згодна з пагадненнем старон праз прэтэнзіі ўладальніка «Коммерсанта» да нататкі аб сыходзе Валянціны Мацвіенкі з Савета федэрацыі, паведаміў сам Сафронаў у сваім «Фэйсбуку». Гэта пацвердзіў і Максім Іваноў.

На знак салідарнасці з імі мерацца звольніцца ўсе супрацоўнікі аддзела палітыкі выдання, у тым ліку і рэдактарка гэтага аддзела Ала Барахова, распавёў «Открытым медиа» адзін з ейных знаёмых. Іншы супрацоўнік «Коммерсанта» распавядаў нам, што такія планы былі ў супрацоўнікаў аддзела палітыкі яшчэ ў канцы мінулага тыдня, калі ў выданні стала вядома аб будучым звальненні Іванова і Сафронава.

Намеснік шэф-рэдактара Глеб Чаркасаў, які курыруе працу аддзела палітыкі «Коммерсанта», не стаў адказваць на званкі карэспандэнта «Открытых медиа». Аднак у сваім «Фэйсбуку» ён пацвердзіў, што заявы аб звальненні следам за двума звольненымі з жадання акцыянера, таксама напісалі яшчэ 10 чалавек. Чаркасаў абвясціў і аб уласным сыходзе з «Коммерсанта».

Ганна Пушкарская пацвердзіла журналістам, што разам са сваімі калегамі з аддзела палітыкі сыходзіць з выдання на знак салідарнасці з Сафронавым і Івановым. «Мы не згодныя са звальненнем калег за апублікаваную ў «Коммерсанте» нататку», - паведаміла яна.

Намесніца шэф-рэдактара «Коммерсанта» Рэната Ямбаева, якая курыруе бізнэс блок, у сваім «Фэйсбуку» назвала патрабаванне звольніць двух супрацоўнікаў за напісаны імі артыкул «нічым не абгрунтаваным, згубным для рэдакцыі, адкрытай праявай ціску». Заказчыкам звальнення Ямбаева шчыра назвала Усманава, яго прадстаўніка ў «Коммерсанте» Івана Стрэшынскага і гендырэктара выдавецкага дома Уладзіміра Жэлонкіна. Самая Ямбаева пакуль звальняцца не збіраецца.

У сярэдзіне красавіка «Коммерсант» апублікаваў нататку аб далейшай кар'еры Валянціны Мацвіенкі, суаўтарамі якой сталі Максім Іваноў, Іван Сафронаў, Наталля Карчэнкова, Анастасія Мануйлава і Алег Сапажкоў. Аўтары нататкі са спасылкай на неназваныя крыніцы сцвярджалі, што неўзабаве Мацвіенка пакіне сваю пасаду і можа заняць нейкую іншую важную пасаду - напрыклад, кіраўніка Пенсійнага фонду. Замест яе спікерам Совфеда мог стаць цяперашні кіраўнік Службы замежнай выведкі Сяргей Нарышкін, у 2011-2016 гадах узначальваў Дзярждуму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках