21 лiпеня 2026, aўторак, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на Маскву і Падмаскоўе: дроны ЗСУ б'юць па складах Wildberries і нафтабазах

30
Атака на Маскву і Падмаскоўе: дроны ЗСУ б'юць па складах Wildberries і нафтабазах
Фота: Exilenova+

Маштабныя пажары.

Раніцай у панядзелак, 20 ліпеня, беспілотнікі атакавалі лагістычны цэнтр расійскага маркетплэйса Wildberries у горадзе Падольск Маскоўскай вобласці. На месцы атакі ўспыхнуў маштабны пажар.

Пра гэта паведамляе расійскае выданне Astra.

Таксама паведамляецца пра ўдар па нафтабазе ў пасёлку Львоўскі на ўскраіне Падольска. Там таксама ўспыхнуў пажар.

Акрамя таго, Telegram-канал Exilenova+ паведамляе пра яшчэ адзін пажар, што ўспыхнуў у індустрыяльным парку Паўднёвыя вароты ў Дамадзедаве.

Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вароб'ёў, як піша New Voice, пакуль не пракаментаваў атаку. У той жа час мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што з вечара 19 ліпеня да 05:00 20 ліпеня ў напрамку Маскоўскай вобласці ляцела больш за 400 беспілотнікаў. Паводле яго слоў, большая іх частка, нібыта, была абясшкоджаная сіламі СПА на «далёкіх падыходах». Яшчэ 85 дронаў, па сцвярджэнні Сабяніна, былі знішчаныя на падлёце да Масквы.

Нагадаем, раніцай 19 ліпеня дроны атакавалі склады расійскага маркетплэйса Wildberries у Катоўску Тамбоўскай вобласці і Электрасталі Маскоўскай вобласці, дзе ўзніклі моцныя пажары.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках