Эшалоны з палівам з брацкай Беларусі будуць атакаваныя дронамі
12- 19.07.2026, 19:01
- 25,926
Ды і няма ў пюрэра столькі паліва.
У Расіі не існуе ніякіх спосабаў правесці незаўважны бензінаправад у Крым або схаваць нафтабазу ці незаўважна прывезці сотні тысяч тон дызпаліва з Індыі. Зрабіць гэта незаўважна ў прынцыпе немагчыма, піша расійскі блогер Дзмітрый Чарнышэў.
Нават калі самі рэзервуары замаскіраваныя, транспартная актыўнасць застаецца заўважнай. Да любога бензінаправада або нафтабазы будуць выбудоўвацца чаргі з бензавозаў, якія вельмі добра відаць. Будуць чаргі на ўездзе і выездзе, будуць вялікія пляцоўкі для чакання транспарту, будзе інтэнсіўны рух у пэўныя гадзіны.
Акрамя транспарту, нафтабазы звязаныя з іншай інфраструктурай: чыгуначнымі шляхамі або буйнымі аўтадарогамі, з насоснымі станцыямі, з трубаправодамі і з сістэмамі пажарнай бяспекі. Нафтапрадукты спажываюцца ў велізарных аб'ёмах, і замаскіраваць усё гэта немагчыма. Любы буйны лагістычны вузел бачны вельмі добра.
Танкеру з палівам яшчэ трэба дайсці да порта і стаць там на разгрузку. У гэты момант ён становіцца ідэальнай мішэнню.
Эшалоны з палівам з брацкай Беларусі будуць атакаваныя дронамі, як толькі яны перасякуць мяжу з Расіяй. Ды і няма ў пюрэра столькі паліва. Нават і блізка няма.
Усе размовы пра вытворчасць таннага бензіну на заднім двары — глупствы. Гэты «бензін» будзе выводзіць з ладу рухавікі аўтамабіляў хутчэй, чым украінскія дроны.
Калі ва Украіны з'явіліся ў велізарных колькасцях танныя, дакладныя і дальнабойныя сродкі дастаўкі, гэта азначае, што ў Расіі згарыць усё, што толькі можа гарэць. Калі ў Расіі засталося хоць якое адчуванне самазахавання, то заканчэнне вайны на любых умовах — адзінае, што яшчэ можа выратаваць тое, што ад краіны засталося.