Фотафакт: Чараўнічы захад сонца над найбуйнейшым балотам Беларусі
12- 19.07.2026, 19:37
- 6,834
Уражлівыя кадры з Мёрскага раёна.
Фота захаду сонца над Ельняй — найбуйнейшым балотам Беларусі — апублікавала ў Threads блогерка katerina_daminika. Кадры знятыя на звычайны тэлефон.
«Ельня ў фарбах ліпеньскага згасаючага заходу сонца. Мёрскі раён, Віцебская вобласць», — напісала яна.
Ельня — балотны масіў, адзін з найбуйнейшых у Еўропе комплексаў вярховых і пераходных балот з шматлікімі азёрамі. На тэрыторыі створаны аднайменны заказнік.



