ЗСУ ўначы паразілі сем расійскіх суднаў
3- 20.07.2026, 12:03
- 3,216
І сем электрападстанцый у Крыме.
У ноч на панядзелак, 20 ліпеня, Сілы беспілотных сістэм ЗСУ паразілі сем расійскіх суднаў у Чорным і Азоўскім морах, а таксама сем энергавузлоў і падстанцый у часова акупаваным Крыме. Пра гэта паведамляе камандуючы СБС Роберт («Мадзяр») Броўдзі.
У межах так званай аперацыі «МоЛоЧКа» Сілы беспілотных сістэм паразілі тры танкеры і чатыры сухагрузы РФ. Усяго з 6 ліпеня украінскія дроны паразілі 183 суднаў ценявога флоту РФ: 119 з іх — у Азоўскім моры, а 64 — у Чорным.
«Керчанская паромная пераправа: -75% прапускной здольнасці. Тры з пяці паромаў знішчаны, два страцілі хад і выкарыстоўваюцца як баржы, якія цягнуць буксіры. Пакуль што», — напісаў «Мадзяр».
У Крыме ноччу беспілотнікі атакавалі падстанцыі ў Ялце, Марскім, Прыветным, Лучыстым і іншых населеных пунктах.
«Мадзяр» таксама намякнуў на паражэнне складаў расійскага лагістычнага комплексу Wildberries, які загарэўся пасля атакі дронаў у Маскоўскай вобласці.
«Крым-стоп: 7 судоў ценявога флоту, 7 падстанцый у Крыме і на ВОТ, 6 адзінак СПА ў РФ і 2 пякельна дзікія ягадкі 2.0», — напісаў «Мадзяр».