Кіліян Мбапэ стаў лепшым бамбардзірам ЧС-2026
- 20.07.2026, 12:07
- 1,186
Ён забіў 10 галоў у 8 матчах.
У ноч на 20 ліпеня ў ЗША завяршыўся чэмпіянат свету па футболе-2026. Перамогу ў фінале над Аргенцінай атрымала зборная Іспаніі (1:0).
Лепшым бамбардзірам турніру стаў 27-гадовы нападнік зборнай Францыі Кіліян Мбапэ. Ён забіў 10 галоў у 8 матчах. Акрамя таго, форвард «Рэала» з 22 галамі з’яўляецца лепшым бамбардзірам у гісторыі ЧС.
Нагадаем, зборная Францыі ў матчы за трэцяе месца саступіла Англіі (4:6).
Лепшыя бамбардзіры ЧС-2026:
1. Кіліян Мбапэ (Францыя) — 10 галоў (8 гульняў).
2. Ліянэль Мэссі (Аргенціна) — 8 (8).
3. Эрлінг Холан (Нарвегія) — 7 (5).
4. Джуд Белінгем (Англія) — 7 (8).
5. Усман Дэмбеле (Францыя) — 6 (8).
6. Гары Кейн (Англія) — 6 (8).
7. Мікель Ойярсабаль (Іспанія) — 5 (8).
8. Ісмаіла Сар (Сенегал) — 4 (4).
9. Хуліан Кіньонес (Мексіка) — 4 (5).
10. Вінісіус Жуніёр (Бразілія) — 4 (5).