Віталь Портнікаў: Кожны месяц такіх удараў скарачае вайну на гады
2- 19.07.2026, 21:10
- 6,278
Просты «рэцэпт» перамогі.
Украінскі журналіст і палітычны аналітык Віталь Портнікаў назваў «рэцэпт» хуткага заканчэння вайны ва Украіне: «Я якраз канстатую інфармацыю пра тое, што можа быць з вайной, з аб’ектыўнасцю тэрмометра, а не таму, што ў мяне ёсць тыя ці іншыя жаданні. Я проста «вымяраю тэмпературу па палаце». Дарэчы, калі мы пачалі біць па расійскай інфраструктуры, я якраз пачаў гаварыць пра тое, што насамрэч гэтая вайна можа скончыцца раней, калі мы знойдзем магчымасці для знішчэння расійскай нафтаперапрацоўчай інфраструктуры. Гэта простая формула».
Сваё бачанне таго, як хутчэй скончыць вайну, палітычны аналітык агучыў у інтэрв’ю для праграмы «Кантэксты Руно» на YouTube.
«Калі мы знішчаем расійскую нафтаперапрацоўчую інфраструктуру, нафтаперапрацоўчыя заводы Расійскай Федэрацыі пачынаюць прастойваць, Расія вымушаная прадаваць вялікую колькасць нафты, то бок вывозіць яе ў мора, але заходнія санкцыі змяншаюць шанцы на рэалізацыю вялікай колькасці сыравіны. Тады пачынаецца кансервацыя расійскіх нафтавых свідравін, якія, згодна з тэхналагічнымі ўмовамі Крайняга Поўначу, наўрад ці могуць быць адноўленыя ў бліжэйшыя гады», — патлумачыў публіцыст.
«Такім чынам мы разбураем эканоміку РФ, прынамсі яе нафтавую і нафтаперапрацоўчую частку, якая вызначае далейшую логіку існавання расійскай эканомікі. Атрымліваецца, што, чым большых поспехаў мы дасягнем у ліквідацыі расійскай нафтавай і нафтаперапрацоўчай інфраструктуры, тым хутчэй гэтая вайна скончыцца. Вось вам просты сцэнар, які мы назіраем у апошнія месяцы. Кожны месяц такіх паспяховых удараў скарачае вайну на гады», — падсумаваў Портнікаў.