20 лiстапада 2019, Серада, 11:17
Дзень другі
Рубрыкі

Літоўскія мытнікі спынілі спробу правезці з Беларусі сістэму запуску ракет

8
Літоўскія мытнікі спынілі спробу правезці з Беларусі сістэму запуску ракет
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Элементы ракетнай сістэмы спрабавалі завезці ў Літву з Беларусі на двух грузавіках.

Супрацоўнікі літоўскай мытні ў мінулы панядзелак прадухілілі ўвоз у краіну з Беларусі сістэмы запуску ракет, паведаміла interfax.by ў чацвер Крымінальная служба мытні.

Паводле звестак службы, кампаненты сістэмы M20 Missile Weapon System Model спрабавалі завезці ў Літву на двух грузавых аўтамабілях.

Пасля агляду грузу інспекцыяй стратэгічных тавараў Цэнтра кантролю перамяшчэння Узброеных сіл Літвы была прынятая пастанова вярнуць аўтамабілі і абсталяванне ў Беларусь у сувязі з забаронамі і абмежаваннямі на ўвоз вайсковага абсталявання.

Прадстаўнік Крымінальнай службы мытні Гядымінас Кулікаўскас сказаў агенцтву BNS, што сістэму запуску ракет хацелі вывезці ў Кітай праз Клайпедскі порт.

У Беларусь гэтая сістэма з Кітая трапіла па чыгунцы праз Расею. Яна экспанавалася на вайсковай выставе ў Менску.