20 чэрвеня 2019, Чацвер, 9:23
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Не дазволіць здрады самому сабе

3
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры выступіла ў Варшаве.

Святлана Алексіевіч выступіла сёння на цырымоніі ўручэння прэміі імя Рышарда Капусцінскага, якая праходзіць у Варшаве.

«Сотні журналістаў і пісьменнікаў здзейснілі здраду, праводзячы ў жыццё страшныя ідэі, якія ідуць зверху ўніз. Яны потым знайшлі сабе апраўданні, што ў іх былі дзеці, у іх не было выйсця, у іх магла пацярпець кар'ера. Але яны здзейснілі здраду. Зычу ўсім, хто займаецца творчасцю, знайсці ў сабе мужнасць, не хлусіць самім сабе і не здзейсніць гэтую здраду», – сказала Святлана Алексіевіч.