27 чэрвеня 2019, Чацвер, 4:14
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Заўтра дзень нараджэння ў палітвязня Змітра Паліенкі

10

Падтрымаць грамадскага актывіста можа кожны з нас.

У палітвязня анархіста Змітра Паліенкі заўтра Дзень нараджэння, піша журналіст і грамадскі актывіст Мікалай Дзядок у Telegram. Вы яшчэ можаце паспець яго павіншаваць, даслаўшы паштоўку на адрас:

вул. Валадарскага 2, СІЗА-1

220030, Менск, Беларусь.

Паліенку Змітру Аляксандравічу,

Нават калі паштоўка прыйдзе крыху пазней, нічога страшнага. У турме прыемная любая ўвагу сяброў і паплечнікаў.