19 красавiка 2024, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Кітаі ўпершыню выявілі панду-альбіноса

Фотафакт: У Кітаі ўпершыню выявілі панду-альбіноса
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Жывёліне блізу двух гадоў.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Сіньхуа» са спасылкай на адміністрацыю запаведніка, паведамляе «Популярная механика».

Паводле яе звестак, панда трапіла ў аб'ектыў інфрачырвонай камеры, усталяванай на вышыні блізу 2000 мэтраў над узроўнем мора ў дзікай прыродзе, у сярэдзіне красавіка.

Панда без плям на целе і з чырвонымі вачыма была знятая, калі пераходзіла лес.

«Мяркуючы з фатаграфіяй, гэта панда-альбінос, і ёй ад аднаго да двух гадоў», - кажа заолаг з Пекінскага ўніверсітэта Лі Шэн.

«Панда выглядае моцнай і перасоўваецца ўпэўнена, што з'яўляецца прыкметай таго, што генетычная мутацыя зусім не перашкаджае яе жыццю», - адзначыў Лі Шэн, дадаўшы, што наяўныя звесткі не дазваляюць вызначыць род жывёліны.

Альбінізмам з'яўляецца мутацыяй рэцэсіўнага гена. Звераня-альбінос можа з'явіцца толькі ў выпадку, калі абое бацькі-панды нясуць такі ген.

У мэтах лепшай аховы экасістэмы нацыянальны прыродны запаведнік «Волун» выкарыстоўвае інфрачырвоныя камеры для назірання за распаўсюджваннем і дзейнасцю дзікай жывёлы ў сямі дэманстрацыйных зонах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках