19 сакавiка 2024, aўторак, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэба падтрымліваць супраціў таталітарызму

27
Трэба падтрымліваць супраціў таталітарызму
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ
ФОТА: ВІКТАР ГІЛІЦКІ/KP.BY

Нобэлеўская лаўрэатка выказала салідарнасць з сайтам Charter97.org.

«Я думаю, што гэта вялікая памылка, што сайт «Хартыя-97» застаўся без падтрымкі, якая была ў ранейшыя гады. І менавіта ў найбольш небяспечны час. Раней гэта можна было назваць унутранай справай, а цяпер гэта ўжо не ўнутраная справа. Цалкам магчыма, што Беларусь можа знікнуць у Расеі. Калі вас «з'ядуць», то ўсім стане выразна зразумела, што з незалежнымі выданнямі можна рабіць усё што хочаш.

Вы даносіце незалежную інфармацыю, і гэта сёння вельмі важна, бо ўсё больш людзей ўпадаюць у роспач і здаюцца, усё менш магчымасцяў выхаду, бо ўлады прадумваюць эканамічныя забойствы. Мяне здзіўляе, што ўлады змаглі давесці нашым заходнім партнёрам, што ў Беларусі ўсё «нармальна», што ў нас «стабільна», што Лукашэнка «не самы страшны дыктатар». І вось гэтая еўрапейская недальнабачнасць мяне здзівіла. Я разумею, што ім цяпер не да нас, у іх вельмі шмат сваіх праблем. Але мы, уласна, як гэта банальна ні гучыць, у адной лодцы, трэба разумець як мы счэпленыя адзін з адным.

І гэта трохі падобна нават да здрады, але я спадзяюся, што гэта такі еўрапейскі рацыяналізм. Вельмі шмат у гісторыі прыкладаў, калі Еўропа развязвала праблемы за кошт чагосьці, але потым гэта заканчвалася для яе ж дрэнна. Нельга раз'ядноўваць. Калі дзесьці ёсць свабода, калі недзе ёсць супраціў таталітарызму і спроба барацьбы за свабоду, то, мне здаецца, усім трэба гэта падтрымліваць. І раней Еўропа і Амерыка менавіта гэтым былі моцныя. І для мяне вялікае расчараванне, што іх праблемы зацямнілі нашы праблемы. Але праблемы ж агульныя», - заявіла вядомая беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч.

Нагадаем, 3 верасня 2018 года галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках