17 траўня 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме кіраўнік выкарыстоўваў працаўнікоў прадпрыемства на будоўлі свайго дома

11
У Слоніме кіраўнік выкарыстоўваў працаўнікоў прадпрыемства на будоўлі свайго дома
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У табелі ўліку іхняга працоўнага часу пры гэтым выстаўляюць «васьмёркі».

Кіраўнік слонімскага малакаперапрацоўчага прадпрыемства, якое ўваходзіць цэхам у склад шчучынскага прадпрыемства, пасля пераезду ў Слонім і прызначэння на пасаду, выкарыстоўваў для працы падначаленых. Таксама ён карыстаўся матэрыяльнымі сродкамі, якiя знаходзяцца ў ягоным распараджэнні, у асабістых мэтах пры будаўніцтве свайго жылога дома, піша «Газета Слонімская».

Гэта стала вядома падчас праверкі супрацоўнікамі фінансавай міліцыі.

- Цягам шэрагу гадоў гэты кіраўнік прыцягваць да выканання будаўнічых работ падначаленых, аддаючы незаконныя загады. У табелі ўліку іх працоўнага часу пры гэтым ставілі «васьмёркі», нібыта яны знаходзіліся на сваіх працоўных месцах і былі занятыя на вытворчасці, - распавёў Сяргей Туптала, падпалкоўнік фінансавай міліцыі.

У выніку была не толькі прычыненая матэрыяльна шкода прадпрыемству ў выглядзе бязвыплатнага выкарыстання матэрыяльных сродкаў і транспарту, але і шкода правам і інтарэсам работнікаў, вымушаных выконваць незаконныя загады кіраўніка і працаваць на яго карысць ў працоўны час.

За злоўжыванні ў 2014-2017 гадах сваімі службовымі паўнамоцтвамі Слонімскім райаддзелам Следчага камітэта паводле матэрыялаў фінансавай міліцыі распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках