Як лёгка перанесці спёку: сем эфектыўных правілаў
9- 11.06.2019, 9:16
- 15,084
У летнюю спякоту можна не толькі сядзець пад кандыцыянерам.
Прыгожае лета ўжо тут і яно гатовае прапанаваць нам процьму ўсяго: падарожжы, раннія світанкі, загар мары, паглынанне марозіва, мядовай пахлавы, клубніц і чарэшні ну проста тонамі! На жаль, разам з летняй весялосцю часта прыходзіць пара гарачых дзён і пякучага сонца. Вось вам некалькі нескладаных парад, як перажыць спякоту. Даведайцеся, што трэба рабіць, каб засцерагчыся ад сонечных апёкаў, паведамляе kanalukraina.tv.
Піце шмат вады
Можа гучаць банальна, але паверце - гэта дзейсна. Каб эфектыўна астуджвацца ў спякоту, нашаму арганізму неабходна пацець, а паценне без аднаўлення воднага балансу, прыводзіць да абязводжвання. Вельмі важна піць менавіта простую ваду, а не сокі, халодную гарбату або газіроўку. Таксама сачыце, каб вада не была занадта халоднай.
Менш ежце
Для пераварвання арганізму трэба шмат энэргіі і цяпла. Так што, пад’еўшы сытнай курыцай з камякамі і гарбатай з булачкай, памятаеце, што вы толькі што запусцілі свой асабісты абагравальнік. У летнюю спякоту лепш есці па мінімуму і што-небудзь лягчэйшае. Напрыклад, салаты, арэшкі або садавіну.
Пазбягайце адкрытага сонца
Ніхто, вядома ж, не забараняе вам выходзіць на двор у выдатныя летнія дзянькі, каб прагуляцца або пасядзець з сябрамі на прыродзе. Але памятайце пра меры бяспекі. Калі вы адчувальныя да спёкі, не выходзьце з дому без лёгкага галаўнога ўбору, ці нават парасоніка, бутэлькі вады і вільготных сурвэтак. Калі ёсць веер, захапіце і яго! Шпацыруйце ў цені, калі гэта магчыма, і не занадта доўга. У гадзіны з 10 да 15 старайцеся не выходзіць на двор, бо гэта самы гарачы час. Лепш шпацыраваць на досвітку ці вечарам.
Насіце адзежу з натуральных тканін
Яна будзе выдатна ўбіраць пот і прапускаць паветра, дазваляючы скуры дыхаць.
Алкаголь на стоп-кране
Алкаголь у спякоту пажадана наогул не ўжываць, але калі вельмі хочацца, то піва і шампанскае лепш замяніць лёгкімі сухімі вінамі.
Прахалодны душ
Выдатная альтэрнатыва кандыцыянеру і падыдзе тым, хто не вельмі любіць купацца ў басейнах або вадаёмах. Цягам дня можна пры патрэбе абліваць прахалоднай вадой ногі, рукі і твар. Гэта выдатна асвяжае. А калі ёсць жаданне, можна і ўсё цела абліць прахалоднай вадой.
Пасябраваць са скразняком
Выдатным варыянтам выратавання ад спякоты ў кватэры будзе знаходжанне на скразняку. Адкрыйце больш вокнаў і сядайце там, дзе прадзімае. Але памятайце пра меры бяспекі! Не варта знаходзіцца на скразняку з мокрымі валасамі або калі вы хварэеце.