5 траўня 2024, Нядзеля, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ва ўсіх краінах дзяржава дапамагае беспрацоўным, нашы ж чыноўнікі вырашылі інакш»

12
«Ва ўсіх краінах дзяржава дапамагае беспрацоўным, нашы ж чыноўнікі вырашылі інакш»

У Рэчыцы суд падтрымаў забарону «дармаедскай» акцыі пратэсту.

10 чэрвеня суддзя суда Рэчыцкага раёна Святлана Пырх адмовіла ў задавальненні скаргі гомельскай актывісткі Марыі Тарасенкі аб забароне пратэстнага вулічнага шэсця, якое планавалася ў райцэнтры ў выглядзе пратэсту супраць сумнавядомага дэкрэта аб «дармаедах», піша «Гомельская весна».

Са слоў Марыі Тарасенкі, адбыўся першы суд у рэгіёне пра забарону 25 заяўленых мірных акцый пратэстаў, якія планавалася правесці для прыцягнення ўвагі да праблем тых, хто страціў працу ці не можа яе знайсці.

«Мне дзяржава з пачатку года налічыла за гарачую ваду ў 5,5 разоў больш, чым тым, хто мае працу. З восені ў разы падаражэе яшчэ ацяпленне і газ. Я ўважаю, што з гэтай сацыяльнай несправядлівасцю трэба змагацца. Ва ўсіх краінах дзяржава дапамагае тым, хто не можа працаўладкавацца, нашы ж чыноўнікі вырашылі інакш, суды, як бачым, становяцца на іх бок», - упэўненая ў сваёй праваце жанчына.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які аказвае актывістцы дапамогу ў абароне яе правоў заяўляе, што ўсе 25 забаронаў на мірныя акцыі і выказванні меркавання будуць абскарджаны ў судах.

«Сёння сітуацыя з правамі чалавека ў краіне складаецца не на карысць грамадзян. Асноўны закон не абавязвае кожнага працаваць па найму, дэкрэт урываючыся ў прыватнае жыццё, фактычна прымушае не занятых грамадзян да працы, ставіць іх у няроўнасць перад законам у сілу сацыяльнага статусу. Канстытуцыя гарантуе кожнаму свабоду правядзення мірных сходаў, у законе ж гэтыя гарантыі абстаўлены цэлым шэрагам непрапарцыйных абмежаванняў, фактычна ён павінен выключаць гэта права, што мы і бачым на практыцы», - пракаментаваў сітуацыя юрыст.

Ён таксама дадаў, што ўраду яшчэ не позна адмовіцца ад ідэі дзяліць людзей на катэгорыі ў залежнасці ад іх сацыяльнага статусу, прадаючы незанятым паслугі ЖКГ з нацэнкай больш чым у 500%.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках