19 чэрвеня 2019, Серада, 15:41
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Спартовы каментатар Баранаў: Годзе негатыву

25
ПАВЕЛ БАРАНАЎ

Беларускі футбол у крызісе, але не трэба яго тапіць.

Каментатар «Беларусь 5» Павел Баранаў падчас матчу Беларусь – Паўночная Ірландыя (0:1) выказаўся пра гульню падапечных Ігара Крывушэнкі, паведамляе «Трыбуна».

"Зразумела, мы саступаем. Хацелася б падтрымаць нашу каманду. Прынамсі, па самааддачы, асабліва ў другім тайме, прэтэнзій не выставіш. Так, па факце, вядома, каманда Паўночнай Ірландыі вельмі файны калектыў. І тут мы ўжо гаворым аб некаторых нюансах.

Годзе негатыву. Зразумела, што мы саступаем, але ганіць іх лішні раз я не хачу. Відаць, што біліся. Стараліся і штосьці рабілі, але наперадзе яшчэ шмат працы. Наш футбол у крызісе. Чаго іх лішні раз ганіць. Мы бачылі, што мяч мог апынуцца і ў браме Паўночнай Ірландыі. А што тут зробіш, што ў нас няма такога, як Пэдзі Макнэйр, які можа ў канцы гульні сысці ад Маеўскага, перавесці мяч з блізкага кута пад апорную прабіць Аляксандру Гутару», – сказаў Баранаў.