Падчас авіяшоў у польскім Плоцку ў раку абрынуўся самалёт
6- 15.06.2019, 12:39
- 15,609
Самалёт ЯК-52 абрынуўся ў Віслу ў польскім горадзе Плоцк падчас авіяшоў.
Пілот выконваў складанае авіяакрабатычнае практыкаванне, але не справіўся з кіраваннем і самалёт упаў у раку недалёка ад берага і патануў на працягу некалькіх секунд, паведамляюць польскія тэлевізійныя каналы.
Пілатаваў самалёт грамадзянін Германіі з вялікім лётным вопытам.
Вадалазы праводзяць выратавальныя працы.