11 траўня 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

InformNapalm устанавіла прозвішчы вайскоўцаў РФ, якія ўдзельнічалі ў акупацыі Крыма

3
InformNapalm устанавіла прозвішчы вайскоўцаў РФ, якія ўдзельнічалі ў акупацыі Крыма

Міжнародная валанцёрская супольнасць заклікае ўкраінскія праваахоўныя органы правесці расследаванне.

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm устанавіла прозвішчы вайскоўцаў РФ, якія ўдзельнічалі ў аперацыі акупацыі Крыма.

Расследаванне апублікаванае на сайце InformNapalm.

Адзначаецца, што роля падраздзяленняў забеспячэння ў аперацыі захопу Крыма была важкай, бо яны ажыццяўлялі тэхнічнае і тылавое забеспячэнне ўсіх тыпаў узброеных сіл і асобных родаў войскаў ВС РФ. Фігуранты гэтага расследавання служылі ў 758-м цэнтры матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (758 ЦМТЗ) Чарнаморскага флоту РФ (В/ч 63 876, ППД м. Севастопаль).

«Яны [вайскоўцы] апублікавалі фота, зробленыя на тэрыторыі перавалачнай базы гаручага 758-га цэнтра МТЗ ЧФ РФ. У той час довадаў удзелу ў агрэсіі супраць Украіны вайскоўцаў, якія служылі ў 758-м цэнтры МТЗ, мы не мелі. Аднак нядаўна падчас маніторынгу профіляў сацсетак неабходныя доказы былі знойдзеныя», - адзначае InformNapalm.

Фотадоказы выклаў расейскі вайсковец Данілаў Сяргей Сяргеевіч, дата нараджэння – 1991.07.25, г. Сочы, Краснадарскі край РФ. Напрыклад, у альбоме Данілава ёсць фота ўзнагароднага пасведчання да медаля за акупацыю Крыма з подпісам камандзіра 758-га цэнтра МТЗ палкоўніка Аляксея Мікалаевіча Шышачкіна, а на наступнай фатаграфіі Данілаў з калегам Уладзіславам Дзідзенкам, у абодвух медалі «за вяртанне Крыма».

InformNapalm заклікае ўкраінскія праваахоўныя органы ўспрымаць гэтае расследаванне як паведамленне пра злачынства, якое было ўчыненае супраць Украіны, і правесці ўсе неабходныя працэсуальныя дзеянні.

«Звяртаемся да праваахоўных органаў Украіны: у пераліку падраздзяленняў ВС РФ, якія маюць дачыненне да захопу Крыма, абвешчаным вайсковай пракуратурай Украіны, няма 758-га цэнтра МТЗ. Таксама камандзір в/ч 63 876 палкоўнік Аляксей Шышачкін не фігуруе ў спісе вайсковых службовых асоб каманднага складу Узброеных Сіл і прадстаўнікоў улады РФ, якім Галоўнай вайсковай пракуратурай Украіны паведамлена пра падазрэнні», - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках