7 траўня 2024, aўторак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тэлефануеш а восьмай раніцы - а талоны ўжо скончыліся»

41
«Тэлефануеш а восьмай раніцы - а талоны ўжо скончыліся»

Шмат гадоў беларусы змагаюцца з чэргамі ў паліклініках, але тыя нікуды не знікаюць.

Новы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік бярэцца за праблему, якую не змог развязаць ніводзін з тых міністраў, якія займалі гэтую пасаду да яго. Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя прапануе падзяліць плыні пацыентаў, а таксама стварыць спецыяльныя структурныя падраздзяленні, «дзе лекары будуць максімальна ведаць сваіх пацыентаў і іх патрэбы, максімальна вызваліць участковых лекараў-тэрапеўтаў, каб яны маглі займацца назіраннем за пацыентамі на сваіх участках», піша zautra.by.

Ці атрымаецца пазбавіцца ад чэргаў без рэформаў у ахове здароўя?

З аднаго боку, стаіць пытанне дэфіцыту спецыялістаў, асабліва ў райцэнтрах, праз гэта пацыенты доўга не могуць патрапіць да патрэбнага лекара, з другога - насельніцтва ўвесь час даводзіцца хадзіць на прафілактычныя агляды, каб пайсці ў аўташколу, патрапіць на працу, стаць донарам. У выніку немалой колькасці грамадзян кожны год даводзіцца наведваць па коле розных лекараў.

Дамагчыся знікнення неабгрунтаваных чэргаў у паліклініках кропкавымі развязаннямі практычна немагчыма. Пакуль з гэтым не справіліся ні запіс праз тэлефон ды інтэрнэт, ні практыка талонаў.

- Запісацца да лекара, часта нават да простага тэрапеўта, праз тэлефон амаль немагчыма. Тэлефануеш а 8 раніцы, а талоны ўжо скончыліся. Людзі падымаюцца на досвітку і на першым аўтобусе едуць займаць чаргу, - распавядае жыхарка Рэчыцы Ірына. - І нават з талонам кожны раз даводзіцца адседзець у чарзе.

Чэргі - гэта адлюстраванне сістэмных праблем. Без рэформаў справіцца з чэргамі ў паліклініках можна было б, калі б бюджэт мог выдаткаваць вялікія грошы на павелічэнне колькасці медыцынскіх работнікаў, абсталяванне і самі паліклінікі.

- Але гэты варыянт для Беларусі нерэальны, бо так шмат грошай узяць няма адкуль. І, як мне падаецца, альтэрнатывы нармальнай рэформе няма, - кажа дырэктар SYMPA/BIPART Наталля Рабава.

У Беларусі сістэма аховы здароўя моцна забюракратызаваная. Запаўненне і падпісанне розных папер адымае ў лекараў нямала часу.

- Адсутнасць страхавой медыцыны і абавязковыя працэдуры, якія трэба праходзіць у паліклініках, нягледзячы на тое, што ў людзей могуць быць грошы зрабіць гэта дзесьці яшчэ, прыводзяць да таго, што ствараюцца чэргі, а якасць абслугоўвання можа выклікаць пытанні, - кажа Наталля Рабава.

У паліклініках нярэдка проста не стае лекараў, асабліва вузкіх спецыялістаў. Збольшага гэта звязана з бракам фінансавых рэсурсаў і з невысокімі заробкамі ў сферы аховы здароўя, праз якія мець больш-менш прымальны даход атрымліваецца, калі працаваць хоць бы на паўтары стаўкі. Хоць улады заяўляюць аб намерах павялічваць медыкам заробкі, наўрад ці лекараў і медсясцёр чакае якасна новы ўзровень даходаў.

Экспэрты адзначаюць брак не толькі фінансавых сродкаў, але і палітычнай волі для правядзення маштабных змяненняў у ахове здароўя, як і кансалідацыі лекараў, замовы на перамены з боку насельніцтва. Гэтая раз'яднанасць кампенсуе ўзровень незадаволенасці пацыентаў і медыкаў.

Наталля Рабава падкрэслівае, што з бюджэту на сістэму аховы здароўя выдаткоўваецца вялікая, што да іншых краін, колькасць грошай. Але з розных прычын гэтыя выдаткі не падвышаюць якасць і эфектыўнасць працы паліклінік.

Без карэнных змен у сістэме працы першаснага звяна чэргі былі, ёсць і будуць.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках