11 лiпеня 2020, Субота, 4:30
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар назваў кошт замаху на сябе

Дыктатар назваў кошт замаху на сябе
ФОТА: REUTERS/HANDOUT

Гаворка ідзе пра замах пры дапамозе дронаў.

Незаконны кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура падчас выступу перад вайскоўцамі, заявіў, што леташні замах на яго каштавала $20 млн. Трансляцыя вялася ў Twitter узурпатара, паведамляе РБК.

«Праект майго забойства, спроба якога была ажыццёўленая 4 жніўня, каштаваў некалькі мільёнаў даляраў, кажуць аб 20 мільёнах даляраў», - сказаў Мадура.

Замах на кіраўніка Венесуэлы быў учынены ў Каракасе з дапамогай двух беспілотнікаў. Вайскоўцы здолелі збіць іх, і Мадура не пацярпеў, аднак раненні атрымалі сем вайскоўцаў. Кіраўнік Венесуэлы ўсклаў адказнасць за замах на сябе на ўлады Калумбіі, яны ўсе абвінавачванні адмаўляюць.

У снежні Мадура ўсклаў адказнасць за замах на сябе на Злучаныя Штаты, адзначыўшы, што Вашынгтон «захоўвае маўчанне, характэрнае для ўдзельнікаў змовы». Са слоў кіраўніка Венесуэлы, на чале змовы супраць яго стаіць дарадца амерыканскага лідара ў нацбяспецы Джон Болтан, які разам з Калумбіяй займаецца падрыхтоўкай групы ў складзе больш чым 700 наймітаў для «ўводу ў зман» вайскоўцаў на мяжы.