5 лiпеня 2020, Нядзеля, 7:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне партыя Вакарчука выперадзіла партыю Парашэнкі і Цімашэнкі

9
Ва Украіне партыя Вакарчука выперадзіла партыю Парашэнкі і Цімашэнкі

Рэйтынг «Голасу» імкліва пайшоў уверх.

Калі б датэрміновыя парламенцкія выбары праходзілі ва Украіне ў найбліжэйшую нядзелю, то 5%-ы бар'ер пераадолелі б пяць партый. Пра гэта сведчаць звесткі апытання Сацыялагічнай групы «Рэйтынг», праведзенага 8-12 чэрвеня.

Паводле звестак апытання, лідарам электаральных сімпатый застаецца партыя Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа», якую гатовыя падтрымаць 47,1% тых, хто мае намер галасаваць і вызначыўся з сімпатыямі.

Таксама прахадны бар'ер пераадольваюць «Апазіцыйная платформа - За жыцця» (11,1%), партыя «Голас» (8,1%), «Бацькаўшчына» (7,3%), «Еўрапейская Салідарнасць» (5,0%).

Адзначым, у параўнанні з папярэднім апытаннем рэйтынг партыі «Голас» Святаслава Вакарчука вырас з 6,4% да 8,1%, рэйтынг партыі Пятра Парашэнкі «Еўрапейская Салідарнасць» знізіўся з 7,9% да 5,0%.

Акрамя таго, партыю «Сіла і гонар» гатовыя падтрымаць 4,1%, партыю «Грамадзянская пазіцыя» - 2,2%, Радыкальную партыю - 2,1%, партыю «Свабода» - 2,1%, партыю «Украінская стратэгія» - 1,9%, «Апазіцыйны блок» - 1,8%, «Самопомич» - 1,2%. Рэйтынг іншых палітычных сіл меншы за 1%.

У рэйтынгу партый адбыліся змены

Больш за палову апытаных вераць у тое, што партыя «Слуга народа» пераадолее 5% выбарчы бар'ер і патрапіць у будучы парламент. Блізу 40% кажуць так пра партыю «Бацькаўшчына», траціна - пра партыю «Апазіцыйная платформа - За жыцця», чвэрць - партыю «Еўрапейская Салідарнасць», кожны пяты - пра партыю «Голас».

Апытанне было праведзенае Сацыялагічнай групай «Рэйтынг» 8-12 чэрвеня 2019 года сярод 2000 рэспандэнтаў ва ўсёй Украіне за выключэннем акупаваных Расеяй тэрыторый. Памылка выбаркі - 2,2%.

Адзначым, паводле звестак апытання Сацыялагічнай групы «Рэйтынг», праведзенага 6-9 чэрвеня, у парламент праходзілі пяць партый: «Слуга народа» - 47,5% тых, хто мае намер галасаваць і вызначыўся з выбарам, партыя «Апазіцыйная платформа» - 10, 4%, «Еўрапейская салідарнасць» - 7,9%, «Бацькаўшчына» - 7,5%, «Голас» - 6,4%.