12 лiпеня 2020, Нядзеля, 2:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэрліне наважылі замарозіць кошты арэнды жылля на пяць гадоў

3
У Бэрліне наважылі замарозіць кошты арэнды жылля на пяць гадоў
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Так улады змагаюцца з рэзкім падаражэннем арэнды жылля ў горадзе.

Улады Бэрліна ўхвалілі план замарозкі арэнднай платы ў сталіцы Нямеччыны на найбліжэйшыя пяць гадоў, паведамляе расейская служба BBC.

У апошнія гады кошт арэнды жылля ў горадзе рэзка вырас.

Як чакаецца, законапраект будзе прыняты ў студзені 2020 года. Пад яго дзеянне патрапяць больш за 1,4 млн кватэр і дамоў. Новабудоўлі і сацыяльнае жыллё закон не закране.

Getty Images

У сярэднім штомесячная арэнда кватэры ў Бэрліне зараз абыходзіцца прыкладна ў 1100 еўраў.

Бэрлін - не самы дарагі горад у гэтым плане. Паводле звестак сайта housinganywhere.com, яго апярэджваюць Барселона, Ратэрдам, Мілан і Лондан, а ў самой Нямеччыне - Мюнхен, Гамбург і Франкфурт.

Лондан - бясспрэчны чэмпіён Еўропы па дарагоўлі: па ацэнцы лонданскай Evening Standard, трохпакаёвая кватэра ў не самім прэстыжным, але цэнтральным раёне Сазерк (дзе знаходзіцца, у прыватнасці, Тэйт Мадэрн) абыходзіцца ў 1573 фунта (1970 еўраў) у месяц.

Аднак кошт арэнды жылля ў Бэрліне толькі за першы квартал гэтага года вырас на 7%, а за мінулыя дзесяць гадоў - удвая: шчасная эканоміка прыцягвае ў буйныя гарады ўсё больш людзей, як з самой Нямеччыны, так і з астатняй Еўропы.

AFP

У цэнтры Бэрліна апошнія гады ідзе пастаяннае будаўніцтва

За падзеямі ў Бэрліне ўважліва назіралі па ўсёй Нямеччыне - праблема недаступнай арэнднай платы закранула і іншыя гарады краіны. Цяпер законапраект будзе пастаўлены на галасаванне ў рэгіянальным парламенце.

Сацыял-дэмакраты, якія знаходзяцца ва ўладзе ў Бэрліне, прапануюць замарозіць арэндную плату па ўсёй краіне. А найбольш радыкальна настроеныя жыхары патрабуюць экзатычных развязанняў.

Джэні Хіл. Карэспандэнт Бі-бі-сі ў Бэрліне:

- У маім раёне на ліхтарных слупах з'явіліся аб'явы - фота маладой пары, прафесійных фатографаў, якія абяцаюць бясплатную фотасесію домаўладальніку, які пагодзіцца здаць ім кватэру.

У гэтым няма нічога незвычайнага. Нядаўна адна жанчына абяцала рэгулярна печ піражкі таму, хто здасць ёй кватэру.

Бэрлін не паспявае будаваць новае жыллё, каб змясціць насельніцтва, што прыбывае. На аб'яву аб здачы кватэры звычайна адгукаецца больш за 100 патэнцыйных кліентаў.

Рост попыту штурхае цэны ўверх: карпаратыўныя інвестары купляюць старое ці жыллё, якое прыйшло ў непрыдатнасць, каб адрамантаваць яго і здаваць. І шмат каму з берлінцаў даводзіцца пакідаць наседжаныя месцы, якія становяцца ім не па кішэні.

Гэта праблема не толькі Бэрліна, які застаецца параўнальна танным у параўнанні, скажам, з Мюнхенам. Настолькі, што Ангела Мэркель нядаўна паабяцала прыняць меры ў барацьбе з праблемай, якая ўсё больш займае электарат.

Некалькі месяцаў у Бэрліне паўстаў рух Expropriate Deutsche Wohnen&Co. - па назве найбуйнейшай у сталіцы прыватнай кампаніі нерухомасці.

Актывісты прапануюць канфіскоўваць жыллё ў буйных домаўладальнікаў, якім належыць больш за тры тысячы кватэр, і пераразмяркоўваць яго.

З прыкладна двух мільёнаў арэндных кватэр у Бэрліне Deutsche Wohnen належыць 110 тысяч, другая па памеры кампанія Vonovia валодае 44 тысячамі кватэр.

Крытыкі паказваюць, што сітуацыя на рынку нерухомасці ў розных раёнах краіны прыкметна адрозніваецца.

Харальд Сіманс з Універсітэта Лейпцыга называе ініцыятыву «цалкам абсурднай» і падкрэслівае, што прыкладна 70% усёй нерухомасці ў Нямеччыне, прызначанай для арэнды, належыць невялікім домаўладальнікам, ва ўласнасці якіх ад двух да 20 кватэр.

Такая дзейнасць, мяркуе экспэрт, можа адпудзіць інвестараў, да таго ж дорага абыдзецца падаткаплацельшчыкам - паводле ацэнак бэрлінскіх улад, прыкладна ў 36 млрд еўраў.

Мэр горада Міхаэль Мюлер сказаў: «Калі людзі даведваюцца, у колькі мільярдаў гэта абыдзецца, многія з іх паглядзяць на гэта іншымі вачыма».

Найлепшае развязанне - будаўніцтва?

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель з партыі ХДС згодная з партнёрамі па кааліцыі з СДПГ: недахоп даступнага жылля ўяўляе праблему, якую трэба вырашаць. Але яна мяркуе, што трэба іншае развязанне - больш будаваць новага жылля.

Калі Бэрлін ухваліць новы план, ён будзе ўведзены ў дзеянне заднім лікам з 18 чэрвеня гэтага года - каб не даць магчымасці домаўладальнікам рэзка павысіць арэнду ў найбліжэйшыя паўгода. Хоць некаторыя з іх не сталі чакаць і паднялі арэндную плату сваім жыхарам напярэдадні галасавання.

Шматлікія кампаніі, якія валодаюць нерухомасцю, таксама падвергнулі праект крытыцы. На іх думку, ён не дазволіць домаўладальнікам укладваць дастатковыя сродкі ў рэканструкцыю жылога фонду і прывядзенне яго ў адпаведнасць з больш строгімі экалагічнымі стандартамі.

Да таго ж у законапраекце закладзены разнастайныя выключэнні – між іншым, для новабудоўляў, кошт арэнды ў якіх можа падскочыць.

А нямецкія забудоўшчыкі яшчэ звяртаюць увагу на такія лічбы: кошт будаўніцтва ў краіне з 2005 года вырас на траціну, у той час як у суседніх Нідэрландах - усяго на 6%.