Названы найлепшыя танныя авіякампаніі свету
2- 21.06.2019, 12:16
- 10,988
Новы рэйтынг самых бюджэтных авіяліній.
Брытанская маркетынгавай кампаніяй Skytrax склала рэйтынг найлепшых бюджэтных авіякампаній 2019 года. Першае месца ў спісе заняў малайзійскі лоўкостэр AirAsia, піша «Сегодня».
Вынікі конкурсу апублікаваныя на афіцыйным сайце кампаніі.
Як паведамляе Skytrax, на другім месцы апынуўся брытанскі перавозчык EasyJet, а трэцюю пазіцыю заняла нарвэжская авіялінія Norwegian.
Таксама ў рэйтынг ТОП-10 найлепшых бюджэтных авіяліній ўвайшлі амерыканская Southwest Airlines, AirAsiaX, аўстралійская Jetstar Airways, канадская WestJet, індыйская Indigo, ірландская Ryanair і нямецкая Eurowings.