13 лiстапада 2024, Серада, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам бракуе грошай на ежу: нявыдуманыя гісторыі

11
Беларусам бракуе грошай на ежу: нявыдуманыя гісторыі

Людзі абмяркоўваюць становішча спраў у краіне.

Тэма эканамічнага крызісу ў Беларусі актыўна абмяркоўваецца ў сацсетках.

Так, у «Фэйсбуку» беларуска Nika Wegosky апублікавала паведамленне:

«Неяк я прыехала ў Менск і першыя тры фразы, якія я пачула: на выгляд студэнтка «я ведаю, што я сёння ела - нічога», на выгляд будаўнік «я нічога не еў сёння - я так есці хачу», і ў той жа дзень у «Еўраопце» ў Малінаўцы да мяне падышла акуратная бабулька і папрасіла заплаціць ёй за хлеб.

Чалавек, які працуе, неяк прызнаўся, што купляў ежу па карце растэрміноўкі. Скажыце, а вы часта сутыкаецеся з галечай. Калі рэальна бракцуе грошай на ежу?»

Паведамленне выклікала ажыўленую дыскусію. Сайт Charter97.org сабраў найбольш характэрныя каментары:

«З такой галечай, як у Беларусі, я не сутыкалася ў аніводнай з краін СНД. Гэта жах! Але, што пасееш, то пажнеш. Калі людзі спрабавалі выходзіць на плошчы і калі іх там лупцавалі, саджалі, здзекаваліся ў СІЗА з іх, асноўная біямаса сядзела ціха і ўсміхалася, думаючы, што іх хата з краю».

«Ну вось асабіста ў мяне на заўтра няма грошай паабедаць».

«Учора ля кіёска з праязнымі малады поўны хлопец ціха папрасіў 20 капеек. Не падобны на алкаголіка. Падобны на ізгоя».

«Сутыкалася...У такія дні ў прыярытэце корм кату, а я пераб'юся, худы буду».

«Увесь час! На касе часта выкладваюць прадукты - бракуе грошай».

«У РБ гэта амаль норма...»

«Так і жывем. Цяпер ежа як быццам ёсць, а працы няма. Трывожныя чаканні. Але я веру ў лепшую будучыню».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках