18 траўня 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Бабруйскаграмашы» ўводзяць прымусовую працу ў выходныя

8
На «Бабруйскаграмашы» ўводзяць прымусовую працу ў выходныя

Работнікаў прадпрыемства, без іх згоды, прымушаюць працаваць у выходны дзень.

Кіраўніцтва «Бабруйскаграмаша» выдала загад аб пераносе працоўнага дня з пятніцы 4-га кастрычніка на бліжэйшую суботу - 22-га чэрвеня. Пры гэтым згоду работнікаў ніхто не пытаў, паведамляе «Бобруйский курьер».

Перанос працоўнага дня ініцыяваў генеральны дырэктар. Цікава, што дакумент падпісалі (у тым ліку) кіраўнік юрыдычнага аддзела прадпрыемства і старшыня прафкама. Прычым у ім не пазначана, што працоўныя гадзіны ў суботу будуць аплачвацца па павышаным (падвойнаму) тарыфе і няма спасылак на заканадаўчыя акты.

Абураныя працаўнікі звярнуліся ў аддзел кадраў з просьбай патлумачыць ім, на падставе якога закону іх абавязваюць выйсці на працу ў выходны дзень, але выразнага адказу не атрымалі.

Пасля таго, як дзеянні кіраўніцтва «Бабруйсаграмаша» атрымалі агалоску ў СМІ, яшчэ адзін запланаваны перанос працоўнага дня - з 7-га кастрычніка на суботу 29-га чэрвеня, адміністрацыя прадпрыемства стала ўжо ажыццяўляць азнаямленне пад подпіс работнікаў.

Каментар незалежнага юрыста:

- Перанос працоўных дзён з'яўляецца прэрагатывай Савета Міністраў. Ён узгадняецца з кіраўніком дзяржавы. Перанос працоўных дзён на выхадныя дапускаецца на прапанову наймальніка і толькі са згоды работніка або на ініцыятыву работніка са згоды наймальніка і, згодна з працоўным кодэксам, - аплата ў такіх выпадках ажыццяўляецца па падвойным тарыфе. Па заканадаўстве, наймальнік мае права прыцягнуць работніка працаваць у выходны дзень толькі ў выключных выпадках, напрыклад, для прадухілення катастрофы, вытворчай аварыі, выканання работ, неабходных для неадкладнай ліквідацыі іх наступстваў, пры стыхійным бедстве, прадухіленні няшчасных выпадкаў...

У Беларусі праца з’яўляецца не прымусовай, а добраахвотнай. На жаль, «афіцыйныя» прафзвязы самаўхіліліся ад сваіх непасрэдных абавязкаў, і замест абароны наёмных работнікаў абараняюць інтарэсы наймальнікаў, пра што, дарэчы, сведчыць і загад аб пераносе працоўнага дня на «Бабруйскаграмашы», падпісаны старшынёй прафкама прадпрыемства...

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках