Беларусаў 16 гадоў не выбіраюць у першым раўндзе драфту НХЛ
- 22.06.2019, 10:15
- 6,661
Уначы адбыўся першы раўнд драфту НХЛ-2019.
Першымі трыма пікамі сталі: «Нью-Джэрсі» - н. Джэк Х'юз, ЗША, «Рэйнджэрс» - н. Каапа Какко, Фінляндыя, «Чыкага» - н. Кірбі Дэк, Канада.
Адзначым, што на выбар у першым раўндзе прэтэндаваў беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак. Аднак ніводная з каманд не назвала хакеіста, піша Трибуна.
Раней у першым раўндзе былі абраныя толькі тры беларусы - Руслан Салей (9-ы пік, 1996 год, «Анахайм»), Канстанцін Кальцоў (18-ы, 1999 г., «Пітсбург») і Андрэй Касціцын (10-ы, 2003 г., «Манрэаль»).
Нагадаем, у першым раўндзе быў абраны 31 хакеіст. 2-7 раўнды драфту адбудуцца 22 чэрвеня, пачатак а 17.00. Усяго каманды выберуць 217 гульцоў.