10 жнiўня 2026, панядзелак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія школьнікі і студэнты ўсталі на абарону клімату

3
Нямецкія школьнікі і студэнты ўсталі на абарону клімату
ФОТА: IMAGO IMAGES

Акцыі праходзяць на захадзе Нямеччыны.

На захадзе ФРГ дзясяткі тысячаў маладых людзей другія суткі запар праводзяць міжнародную акцыю пратэсту на абарону клімату. З Ахена, дзе ў пятніцу 21 чэрвеня прайшла "цэнтральная забастоўка" экалагічнага руху Fridays for Future 22 чэрвеня пратэсты перамясціліся да Рэйнскага буравугальнага басейна, які знаходзіцца за 50 кіламетраў на паўночны ўсход, паведамляе "Нямецкая хваля".

Раніцай 22 чэрвеня тысячы актывістаў-эколагаў прыбылі з Ахена ў вёску Хахнайкірх, што межавала з вугальным кар'ерам Гарцвайлер. Адсюль стартаваў пратэставы марш Fridays for Future да вёскі Каенберг, жыхары якой у найбліжэйшыя гады будуць пераселеныя ў іншыя месцы ў сувязі з пашырэннем плошчы вугальнай здабычы. Паводле звестак паліцыі, у гэтай акцыі мяркуецца ўдзел 2,5 тысячы чалавек. Праваахоўныя органы заклікалі актывістаў прытрымлівацца парадку. "Мы абараняем мірныя пратэсты і паслядоўна адсочваем злачынныя дзеянні", – заявіла ахенская паліцыя ў Twitter.

Акцыі супраць пашырэння плошчы вугальнай здабычы

У той самы дзень да актывістаў Fridays for Future далучацца прыхільнікі альянсу Ende Gelände ("На гэтым усё"), які выступае супраць далейшай распрацоўкі Рэйнскага буравугальнага басейна. Яны таксама праводзяць акцыю пратэсту паміж Каенбергам і катлаванам вугальнага радовішча. Паводле звестак паліцыі, арганізатары заявілі пра ўдзел блізу 3 тысячаў чалавек.

Акрамя таго, актывісты Ende Gelände прадаўжаюць блакаваць чыгуначную лінію, якая вядзе да вугальнай электрастанцыі Нойрат у Грэвенбройху. Напярэдадні вечарам яны перапынілі транспартаванне вугалю ад катлавана Гарцвайлер да электрастанцыі, якая належыць энэргетычнаму канцэрну RWE. У акцыі ўдзельнічаюць блізу 800 актывістаў.

Нягледзячы на пратэст, электрастанцыя прадоўжыла працу, выкарыстоўваючы запасы вугалю, якія захоўваюцца на ёй, заявіў прадстаўнік RWE. Як доўга яна зможа працаваць на вугальных рэзервах, не паведамляецца.

Паліцыя спыняе пранікненне актывістаў на тэрыторыю вугальнай здабычы

Паліцыя сканцэнтравала ля Рэйнскага буравугальнага басейна ўзмоцненыя нарады. Па краях катлавана ў Гарцвайлеры ў якасці захаду засцярогі выстаўленыя браняваныя бульдозеры і вадамёты. Паліцыянты спынілі некалькі групаў актывістаў у Фірзэне, Бедбургу і Хахнайкірху, якія спрабавалі пранікнуць на тэрыторыю вугальнай здабычы. Пры гэтым быў выкарыстаны слезацечны газ.

Напярэдадні ў "цэнтральнай забастоўцы" ў Ахене, паводле звестак паліцыі, удзельнічалі блізу 20 тысячаў чалавек. Арганізатары паведамілі пра 40 тысячаў удзельнікаў. У пратэстах сярод іншых удзельнічалі актывісты экалагічнай арганізацыі Robin Wood. У сувязі з акцыяй паліцыя зачыніла для аўтамабільнага руху адну з галоўных вуліцаў горада, на якой размешчаны стадыён Tivoli.

У Брусэлі не дамовіліся пра новыя ўмовы абароны клімату

Раней у той самы дзень на саміце ў Брусэлі лідары краінаў ЕЗ не змаглі дамовіцца пра стварэнне да 2050 года варункаў, якiя выключаюць адмоўнае ўздзеянне на клімат. Праз пярэчанні ўсходнееўрапейскіх краінаў удзельнікі сустрэчы абмежаваліся агульнай дэкларацыяй, у якой толькі пацвярджаецца прынцыповая прыхільнасць дадзенай мэце.

Стварэнне варункаў, якія выключаюць адмоўнае ўздзеянне на клімат, азначае забарону на выкід большага аб'ёму шкодных для экалогіі газаў, чым могуць паглынуць, да прыкладу, лясныя масівы. Для дасягнення гэтай мэты неабходна радыкальна скараціць аб'ём шкодных эмісіяў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках