17 лiстапада 2019, Нядзеля, 6:44
Дзень другі
Рубрыкі

Дэ Ніра і Стывен Кінг зняліся ў «антырасейскім» роліку

16
Дэ Ніра і Стывен Кінг зняліся ў «антырасейскім» роліку
РОБЭРТ ДЭ НІРА

Зоркі Галівуду і літаратуры выступілі супраць умяшання РФ у амерыканскія выбары.

Вядомыя амерыканцы ўзялі ўдзел у здымках відэа пра «змову» Дональда Трампа з Масквой. Ролік з'явіўся на партале Now This, піша mk.ru.

Акторы Робэрт Дэ Ніра, Марцін Шын, Лоўрэнс Фішборн, Сафія Буш, пісьменнік Стывен Кінг, рэжысёр Робэрт Райнэр і іншыя зоркі выказалі сваю пазіцыю з нагоды дакладу спецпрокурора ЗША Робэрта Мюлера.

Знакамітасці сцвярджаюць, што ў 2016 годзе Расея «атакавала дэмакратыю» ЗША. Стаць прэзідэнтам Дональду Трампу дапамагла «масіўная таемная аперацыя» Масквы.