20 лiпеня 2019, Субота, 17:38
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Баста»: У Міністэрстве аховы здароўя гатовыя есці тое, чым кормяць людзей у шпіталях?

4
Фото: БелТА

Што агульнага паміж браняносцам «Пацёмкіным» і абласной лякарняй у Віцебску.

Пацыентаў Абласны клінічнай інфекцыйнай лякарні ў Віцебску частуюць узварам з сухафруктаў з чарвякамі. Фота даслана падпісчыкам. Мы, вядома, ужо звыклі, што нам скормліваюць няякасныя пратэрмінаваныя прадукты, але інцыдэнт адбыўся ў дзіцячым аддзяленні, піша тэлеграм-канал «Баста».

Нядаўняя гісторыя, звязаная з карупцыйнымі скандаламі ў Міністэрстве аховы здароўя і справай медыкаў, чыноўнікаў нічому не навучыла. Можа, ім варта нагадаць пра больш даўнія падзеі?

У чэрвені 1905 года праз такіх жа вось чарвякоў успыхнуў бунт на расейскім браняносцы «Князь Пацёмкін Таўрычаскі». Скончылася ўсё вельмі сумна для зладзеяў- афіцэраў. Частку з іх выкінулі за борт, а астатнім дастаўся пратухлы боршч, якім раней кармілі простых матросаў. І невядома, каму пашанцавала больш.

А нашы прайдзісветы з Міністэрства аховы здароўя гатовыя есці тое, чым кормяць людзей у шпіталях?