5 траўня 2024, Нядзеля, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэпутат у ПАРЕ пагражаў літоўскаму дэлегату: Я - Рамзан Кадыраў

Расейскі дэпутат у ПАРЕ пагражаў літоўскаму дэлегату: Я - Рамзан Кадыраў
ЭМАНУЭЛІС ЗІНГЕРЫС

Шамсаіл Сараліеў пагражаў Эмануэлісу Зінгерысу.

Дэлегат ПАРЕ ад Расеі Шамсаіл Сараліеў, які шмат гадоў працуе з кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым, пачаў пагражаць дэлегату ад Літвы Эмануэлісу Зінгерысу за яго крытычныя выступленні адносна Кадырава.

Як паведамляе "Европейская правда", пра гэта паведаміў кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Асамблеі Уладзімір Ар’еў.

«Я выказваю падтрымку Эмануэлісу ад імя ўсёй украінскай дэлегацыі. Усіх, хто прасоваў безумоўнае вяртанне расейцаў у ПАРЕ, хачу спытаць - ну як, усё ў парадку? Правы парламентарыяў быць пачутымі захаваныя? Цяпер пачулі? А гэта толькі пачатак», - напісаў Ар’еў на сваёй Facebook-старонцы, назваўшы Зінгерыса сябрам Украіны.

Пра канфлікт паміж расейскім дэлегатам і літоўцам распавяла памочніца Сараліева Ілона Дзімаева. З яе слоў, Зінгерыс «ліў бруд» на Расею і Чачэнію.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках