4 траўня 2024, Субота, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гародніна, якая падаўжае маладосць

2
Гародніна, якая падаўжае маладосць

Навукоўцы знайшлі ў раслінах злучэнне, якое дапамагае адтэрмінаваць старасць і амаладзіць клеткі.

Даследчыкі ўсіх краін ужо які дзясятак гадоў шукаюць крыніцы маладосці, якія б дапамаглі людзям затармазіць працэсы старэння і добра выглядаць нават у сталыя гады, піша newsyou.info.

Нядаўна супрацоўнікі медыцынскай школы Вашынгтонскага ўніверсітэта знайшлі ў гародніне рэчывы, якія дапамогуць адтэрмінаваць старасць і амаладзіць клеткі. Называецца яно «нікацінамід монануклеатыд» (NMN). Сустрэць яго можна ў брокалі, капусце, агурках і соевых бабах эдамамэ.

Злучэнне NMN удзельнічае ў вытворчасці яшчэ аднаго злучэння, якое з'яўляецца вельмі важным для энергетычнага абмену чалавечых клетак.

Брытанскія навукоўцы правялі досвед на грызунах. Яны давалі пажылым мышам нікацінамід монануклеатыд і назіралі за іх станам і жыццёвымі паказчыкамі. Дзіўна, але ў грызуноў павысіўся ўзровень энэргетычнага абмену, палепшыўся зрок, знізіўся ўзровень цукру ў крыві. Генетычна таксама былі прыкметныя пазітыўныя змены. Так, у клетках грызуноў, не назіраліся генетычныя змены, якія адбываюцца пры старэнні.

Выходзіць, што гародніна можа зрабіць чалавека маладзейшым? Навукоўцы адказваюць станоўча.

Прафесар біялогіі Сін-Іціра Імаі, які з'яўляецца адным з вядучых аўтараў даследавання, тлумачыць, што, вядома, усе перавагі нікацінамід монануклеатыда з гародніны чалавеку атрымаць складана. Таму вялізнага эфекту не будзе, але есці як мага больш натуральных прадуктаў усё ж трэба. Гэта дапаможа клеткам больш павольна старэць.

Гэта цікава: Як трымаць сябе ў форме пасля 30: якія прадукты варта выключыць

- Мы спадзяёмся ў найбліжэйшай будучыні знайсці спосаб сінтэзаваць гэты фермент і пастаўляць яго ў арганізм чалавека, - кажа доктар Сін-Іціра Імаі. - Мы верым, што наша даследаванне дасць нам больш інфармацыі ў гэтым пытанні, і мы зможам знайсці спосаб стрымаць працэс старэння і ўсе спадарожныя гэтаму хваробы, а таксама дапамагчы клеткам амаладзіцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках